Ляда́к ’лядзяш’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. ledókas, ledùkas ’кавалачак лёду або граду’. Іншыя бел. назвы ледзяша ўтвораны ад лёд (гл.): лядзя́к, лядзе́нь, ля́дзенне, ле́дзень, ледзяшок ’кавалак лёду, ільдзіна’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ’кавалак лёду, на якім дзеці коўзаюцца, з’язджаюць з горкі’ (Нік., Оч.), лядзі́на ’крыга’ (навагр., З нар. сл.), лядзя́ш ’лядзяк’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ТСБМ, Шат., Ян.) ’крыга’ (Ян.), лядзянка, лідзянка ’лядзяш’ (Шатал., Мат. Гом., Мат. Маг.; навагр., З нар. сл.), ’рэшата, дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак’ (ТС; гарадоў, Нар. лекс.; лудз., Сл. ПЗБ). Аб суфіксе ‑яш гл. Бел. гр.₂ (1, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёд, лід ’замёрзлая вада’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк., Бяс., Ян., Сл. паўн.-зах.), лёдзіна, лёдіна, лёдынаільдзіна’ (Зн.; бяроз., лун., Шатал.). Укр. лід, рус. лёд, польск. lód, н.-луж. lod, в.-луж. lód, чэш. led, славац. ľad, славен. lę̑d, серб.-харв. ле̏д, макед. лед, лʼет, балг. лед, ледът, ст.-слав. ледъ ’лёд, мароз, лёдавы холад’. Прасл. ledъ адпавядаюць літ. ledùs, лат. lędus ’лёд’, а таксама формы з o‑асновай літ. lẽdas ’лёд’, ledaĩ ’град’, ст.-прус. ladis. Магчыма, роднасным будзе і ірл. ladg ’снег’ (Стоўкс, 239). Параўн. ст.-грэч. λίθος ’камень’. Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 339–341; Скок, 2, 283–284; Бязлай, 2, 130; Шустар-Шэўц, 856). Сюды ж лун. лёденік ’вада на паверхні лёду’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыль ‘луста, скіба’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Мядзв., Бяльк., Янк. Мат., Жд. 1), ‘пласт узаранай зямлі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘вашчына’ (там жа), ‘жменя льну’ (мядз., там жа), ‘губа на дрэве’ (ТС), скрылі́ ‘нарэзаная і падсмажаная бульба’ (Бяльк., Мат. Гом., Янк. Мат.), скрылькі́ ‘суп з бульбы’ (барыс., Жд. 1), скрыль ‘соты з мёдам у раме’ (віл., З нар. сл.), памянш. скры́лік, скрыля́ць ‘рэзаць скрылямі’ (ТСБМ, Касп., Нас., Ласт.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ). Рус. зах., паўд. скрыль ‘трэска, лучына, луста хлеба’, польск. дыял. skrzyl ‘бераг, край’, чэш. skřidla, škřidla ‘сланец, чарапіца’, славац. škridla ‘тс’, серб.-харв. скри́ла, шкри́ља, шкриљац ‘тонкая каменная плітка’, славен. skríl ‘сланец’, skríla ‘каменная плітка’, škríl, škríla ‘сланец; ільдзіна’. Прасл. *skridlь або *skridla ‘што-небудзь расшчэпленае, расколатае, адрэзанае’. Мяркулава (Этимология–1982, 46–47) узнаўляе прасл. *skriti ‘рэзаць’, адкуль выводзіцца смал. скрыля́ць ‘шчыпаць’. Сной₁ (575) дзеяслоў рэканструюе як *skristi, skridǫ ‘рэзаць , які да і.-е. базы *skreid‑ ‘рэзаць, шчапаць’. У якасці паралеляў ён прыводзіць гоц. diskretends ‘торгаючы, ламаючы’, ням. бавар. schritzen ‘ламаць, торгаць’, нова-в.-ням. schritz ‘разрэз’. Фасмер (3, 659) звязвае з кроіць, крою (гл.). З прычыны праславянскага і агульнаславянскага характару слова нельга лічыць яго запазычаным з літ. skrỹlis ‘варэнікі; аладкі; абрэзкі цеста’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 39 з літ-рай), параўн. Анікін, Опыт, 283 з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)