ільдзі́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ільдзі́на |
ільдзі́ны |
| Р. |
ільдзі́ны |
ільдзі́н |
| Д. |
ільдзі́не |
ільдзі́нам |
| В. |
ільдзі́ну |
ільдзі́ны |
| Т. |
ільдзі́най ільдзі́наю |
ільдзі́намі |
| М. |
ільдзі́не |
ільдзі́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ільдзі́на і (пасля галосных) льдзі́на, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.
Глыба лёду, крыга.
|| памянш. ільдзі́нка і (пасля галосных) льдзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ільдзі́на кавалак, глыба лёду; крыга’ (ТСБМ, Інстр. I). Ад лёд (гл.) з суф. адзінкавасці ‑ін‑а, і‑ пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ільдзі́на і льдзі́на, ‑ы, ж.
Кавалак, глыба лёду. // Крыга. Здаецца, яшчэ ўчора .. [Нёман] імкліва нёс кудысьці на хвалях апошнія льдзіны, а сёння — вербы, заглядваючыся ў яго празрыстую ваду, нібы ў люстэрка, ужо любуюцца сваімі бледна-зялёнымі завушніцамі. Данілевіч. Ён [снежань] ахінуў стагі лугоў, Як верацёны снежнай воўнай; З-пад Налібок, з балот, лясоў Плыты ільдзін пагнаў па Нёмну. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільдзіна, крыга
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кры́га¹, -і, ДМ кры́зе, мн. -і, крыг, ж.
Ільдзіна на рацэ, на возеры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)