надо́ўга, прысл.

На доўгі час, на вялікі адрэзак часу, на вялікі тэрмін. Надоўга асталася ў памяці гэтая язда, густыя лясныя пахі, спяванне птушак. Мурашка. Часта ішлі дажджы, але яны не ўсталёўваліся, неба не бывала хмурным надоўга. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́йка 1, ‑і, ДМ лайцы; Р мн. лаек; ж.

Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў. Паляванне з лапкай. Язда на лайках.

ла́йка 2, ‑і, ДМ лайцы, ж.

Від мяккай скуры. Туфлі з лайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райці́ннікі ’выхавацелі і пастухі коней’ (Карскі, Труды, 320), ст.-бел. ройтиник (з 1510 г.) ’шляхціч (’путный боярин’) вялікага князя’, ’даглядчык коней, конюх, канявод’. Лічыцца запазычаннем з літ. raĩtininkas ’вершнік’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 94). Трэба думаць, што літ. raĩtininkas утворана паводле мадэлі dainininkas ’спявак, пясняр’ (< daina ’песня’), mokslininkas ’вучоны’ (< mokslas ’навука’) і інш., адсюль raĩtininkas, магчыма, ад літ. raitija ’конніца, кавалерыя’, што, імаверна, звязана з ням. reiten ’ехаць’, Reitenязда на кані’. Такім чынам, у якасці здагадкі, паколькі бел. райціннік мае іншую афіксацыю, можна дапусціць самастойнае яго ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑нік непасрэдна з ням. *reiten‑nik, магчыма, з прамежкавай аддзеяслоўнай формай *райціннеязда на кані’. Падобна, як і ст.-польск. rojćnicki (1561 г.) створана з уласнай патранімічнай суфіксацыяй < *rejtьn‑icki. Гл. таксама ройтаннік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпа́ркі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і хуткі (у 1–3 знач.). Шпаркая язда. □ Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас. Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. Акінуўшы шпаркім поглядам усю карту Месяца, Дзянісаў працягваў: — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамва́й ’гарадская наземная электрычная чыгунка’, ’поезд гэтай чыгункі’ (ТСБМ). Праз польскую або рускую мовы з англ. tramway ці праз франц. tramway ’тс’, што складаецца з tram ’шына’, першапачаткова ’язда вазком па трамах — драўляных рэйках’ (параўн. трам, які з с.-н.-ням. trāme ’брус’) і way ’дарога’ (SWO, 1980, 769; Фасмер, 4, 93; Чарных, 2, 257; Брукнер, 574–575; ЕСУМ, 5, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ката́ние ср.

1. кача́нне, -ння ср.;

2. важэ́нне, -ння ср., ката́нне, -ння ср.;

3. язда́, -ды́ ж.;

4. кача́нне, -ння ср.;

5. кача́нне, -ння ср.;

6. ката́нне, -ння ср., кача́нне, -ння ср.;

7. вале́нне, -ння ср.; см. ката́ть 1—7;

8. ката́нне, -ння ср.; ко́ўзанне, -ння ср.; язда́, -ды́ ж., важэ́нне, -ння ср.; см. ката́ться 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Хуткая язда на кані; хуткі бег каня. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Караткевіч.

2. звычайна мн. (ска́чкі, ‑чак). Спаборніцтвы на верхавых конях. Скачкі з перашкодамі. □ Ці помніце вы, як апісаны ў рамане [«Анна Карэніна»] скачкі? Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Воз (БРС, Бяльк., Касп., Грыг., Дзмітр., Маш., Інстр. I), ву͡оз, ’воз; сузор’е’ (Бес.). Рус. воз, укр. віз, род. скл. во́зу, ст.-слав. возъ, балг. воз, серб.-харв. во̑з, славен. vȏz, чэш. vůz, славац. voz, польск. wóz, в.-луж. woz. Прасл. vozъ (Махэк₂, 704). Іншая ступень чаргавання ў ве́зці, вязу (гл.). Роднасныя: літ. ùžvažas, ст.-ісл. wagn ’павозка’, грэч. Ϝὄχος ’тс’, ст.-інд. vahanamязда; судна’, vahas ’той, хто едзе’; звязана чаргаваннем з гоц. wigs ’дарога’ (Гл. Траўтман, 357; Праабражэнскі, 1, 70; Фасмер, 1, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.

•••

Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рух, -у, мн. -і, -аў, м.

1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.

Няма матэрыі без руху і руху без матэрыі.

2. Перамяшчэнне каго-, чаго-н. у пэўным напрамку.

Вярчальны р.

Механізм прыйшоў у р.

Р. планет.

3. Змяненне становішча цела ці яго частак.

Р. рукі.

Танцавальныя рухі.

Ляжаць без руху.

4. перан. Унутраны штуршок, выкліканы якім-н. пачуццём, перажываннем.

Душэўныя рухі.

5. Язда, хада ў розных напрамках.

Р. транспарту.

Правілы дарожнага руху.

6. перан. Развіццё, напружанасць дзеяння.

Драматычны р. апавядання.

7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.

Р. прыхільнікаў міру.

Нацыянальна-вызваленчы р.

8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.

Р. народанасельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)