Во́чым, во́чымна ’надта’ (Шн., 1, рэч.; Сцяшк., КТС). Запазычанне з рус. очень, оченно ’тс’; параўн. бел. о́чынь < рус. оч́ень (Шуба, Прыслоўе, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́на ’вунь’ (Яўс.), ву́нака ’вунь’ (шчуч., З нар. сл.), ву́накі (Яўс.). Да вун2 з т. зв. «пустымі» суфіксамі (Шуба, Прыслоўе, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́гадзя, драг. завгы́дь, загоді́в (З нар. сл.). Рус., укр. за́годя ’тс’. У выніку адвербіялізацыі дзеепрыслоўя да дзеяслова загодити ў ст.-рус. (Шуба, Прыслоўе, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́гаддзя ’пачакаўшы’ (Нас., Шат.), пагаддзя ’потым’ (Сцяшк. Сл.). Рус. погодя ’тс’. Першапачаткова дзеепрыслоўе ад дзеяслова погодити (ст.-рус.), якое потым адвербалізавалася (Шуба, Прыслоўе, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмацкам ’пры дапамозе дотыку’ (БРС, Бяльк., КТС, КЭС). Укр. о́бмацки ’тс’. Да абмацаць (гл.). Першапачаткова тв. скл. назоўніка *вобмацак (Шуба, Прыслоўе, 106); параўн., напрыклад, навобмацак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́вам рэўці, роўма раўці́ ’не сціхаючы, моцна крычаць’ (ТСБМ, Шуба, Прыслоўе, 57; калінк., З нар. сл.), параўн. славац. revem revať ’тс’. Творны склон назоўніка роў2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ддалек ’воддаль’ (БРС), воддалек (Янк. II). З вод‑ і род. скл. назоўніка *далеко (які ад даль пры дапамозе суф. ‑ьkъ) з наступным адпадзеннем канцавога галоснага (Шуба, Прыслоўе, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заўчора ’два дні таму назад’. Рус. дыял. завчера, завчёра ’тс’, польск. zawczora(j), славац. zavčerom, в.-луж. zawčerawšim, балг. за́вчера, макед. завчара ’тс’. Спалучэнне прыназоўніка за і прыслоўя ўчора (гл.). Шуба, Прыслоўе, 162.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)