Прышаста́ць (прышастаты) ’?’: Да пускай нас до танчику // Ныженьки проламаты, // Суконьки прышастаты (Доўн.-Зап., Пін.) Прэфіксальны дэрыват ад шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працмы́га ’пралаза, праныра, прайдзісвет’ (Нас.). Да цмы́гаць ’бегаць, шастаць’. Гл. яшчэ цмы́га, у семантычным плане аналагічнае да прайдоха, прайдзісвет і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаст, ‑у, М ‑сце, м.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамацець, шуршэць, шасцець, шастаць, шалясцець

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ашу́шкаць ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.). Ад шушкацьшастаць, корпацца’ пад уплывам ашустаць (гл.); цікавая паралель балг. ошушкам ’абабраць да ніткі; з’есці ўсё да крошкі’ (ад шушка ’крышка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыцьшастаць, шукаць’, гл. нара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скрэбтаві́нне, скрыбтовы́нне ‘аскрэбкі (звычайна з кораняплодаў)’ (Клім.). Да інтэнсіўнай формы ад скрабаць (гл.) — скрабата́ць ‘скрэбці’ (Ласт., Сцяшк. Сл.), скработі́ты ‘скрабці, шастаць’ (Сл. Брэс.), параўн. укр. скребта́ти ‘тс’, з суф. ‑вінн(е), які ўтварае назвы адходаў пры адпаведных дзеясловах (Сцяцко, Афікс. наз., 22). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятацьшастаць, шамань’ (гл.), шэмет ’шум, шоргат’, параўн. балг. шемет ’замарока’. Да фанетыкі параўн. славац. chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)