по́ўны, ‑ая, ‑ае; повен, поўна.

1. Напоўнены да самага верху, да самых берагоў. — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка. — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. Даніленка. Па дарозе .. [Сцяпана Карпавіча] дагнаў грузавік з поўным кузавам залацістай пшаніцы. Капусцін. // Які змясціў у сабе найбольшую магчымую колькасць каго‑, чаго‑н. Назаўтра ў нас была поўная хата людзей. Дамашэвіч. // Які ўмясціў у сябе многа каго‑, чаго‑н. Шумелі сады, поўныя вясёлых птушак. Якімовіч. Цёпла там і там прастор, Небасхіл там повен зор. Чарот.

2. перан.; чаго, чым. Цалкам ахоплены чым‑н., прасякнуты чым‑н. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування. Колас. // Які яскрава выяўляе пачуццё, перажыванне (пра вочы, погляд і пад.). Твары дзявочыя, поўныя ласкі, Ўдаль пазіралі, дзе постаць была. Гурло. [Міхасёвы] круглыя цёмныя вочкі былі поўныя ціхіх думак.. Колас.

3. Які праяўляецца не часткова, а поўнасцю. Разгром матарызаванай нямецкай часці быў поўны. Чорны. // Нічым не абмежаваны. [Таццяна:] — Ты ж цяпер у сваёй хаце, поўная гаспадыня. Зарэцкі.

4. Які дасягнуў адпаведнай нормы. Поўных васемнаццаць год. // Ва ўсім аб’ёме, увесь. Поўны збор твораў. // Завершаны, даведзены да канца. Не хапала да поўнага баявога выгляду толькі шаблі. Лынькоў. // Вычарпальны. Поўныя звесткі.

5. Які дасягнуў найвышэйшага развіцця, граніцы. Да наступлення поўнай цемры мы прайшлі возера і дабраліся да крутога лясістага берага. Шамякін. // Найвышэйшы, максімальны (пра хуткасць, сілу і пад.). Шафёр ўключыў поўную скорасць. Якімовіч. // Не прыглушаны, на ўсю сілу (пра голас, гук і пад.). І раптам: і свіст і крыкі. Здаецца, сама ноч загалёкала на ўсё поўнае горла. Баранавых.

6. У меру тоўсты, сыты. З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам, а потым і з той поўнай нізенькай жанчынай. Васілевіч. / Пра часткі цела, твару. Шарсцяны світар шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. Мележ.

•••

Поўны месяц гл. месяц.

Поўныя прыметнікі гл. прыметнік.

Дыхнуць на поўныя грудзі гл. дыхнуць.

На поўным газе гл. газ.

На поўны рот гл. рот.

Поўнай жменяй гл. жменя.

Поўнаю мераю (плаціць) гл. мера.

Поўная чаша гл. чаша.

Поўны кораб гл. кораб.

Пры поўнай амуніцыі гл. амуніцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака© лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагвсц польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме Шшісё, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’Хлац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ўны

1. в разн. знач. по́лный; (сил, радости и т.п. — ещё) испо́лненный; (целиком поглощённый каким-л. чувством — ещё) преиспо́лненный;

~нае вядро́ — по́лное ведро́;

~ная перамо́га — по́лная побе́да;

п. збор тво́раў — по́лное собра́ние сочине́ний;

яму́ няма́ ~ных трыццаці́ год — ему́ нет по́лных тридцати́ лет;

п. эне́ргіі — испо́лненный эне́ргии;

2. (отличающийся полнотой) по́лный, ту́чный;

~ныя прыме́тнікі — по́лные прилага́тельные;

п. ход! — по́лный ход!;

на п. рот, на ~ную губу́ (е́сці, упі́сваць, уміна́ць) — за о́бе щеки́ (есть, упи́сывать);

у ~най ме́ры — в по́лной ме́ре;

на ~ную сі́лу — в по́лную си́лу;

~наю ме́раю — по́лной ме́рой;

у ~ным сэ́нсе сло́ва — в по́лном смы́сле сло́ва;

у ~ным пара́дзе — в по́лном пара́де;

на ~ным сур’ёзе — на по́лном серьёзе;

у ~ным ро́зуме — в по́лном рассу́дке (уме́);

не ў ~ным ро́зуме — не в по́лном рассу́дке (уме́);

~ная ча́ша — по́лная ча́ша;

на ~ным хаду́ — на по́лном ходу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перацягну́ць сов.

1. в разн. знач. перетяну́ть;

п. шы́ны ко́лаў — перетяну́ть ши́ны колёс;

п. струну́ — перетяну́ть струну́;

адна́ ша́ля ва́гі ~ну́ла — одна́ ча́ша весо́в перетяну́ла;

дужэ́йшы заўсёды ~ця́гне — сильне́йший всегда́ перетя́нет;

п. набо́р на другу́ю старо́нку — перетяну́ть набо́р на другу́ю страни́цу;

2. (передвинуть) перетяну́ть, перетащи́ть;

3. (перевязать поперёк) перетяну́ть, перехвати́ть;

4. прост. (нанести удар) огре́ть, перетяну́ть;

5. перен., разг. перетяну́ть, перемани́ть;

п. на свой бок — перетяну́ть на свою́ сто́рону

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Збан, жбан ’гліняная пасудзіна’. Рус. жбан, укр. дзбан, збан, польск. dzban, чэш., славац. džban ’тс’, серб.-харв. жба̏н, жба̏њ ’драўляная пасудзіна’, балг. джиба́н, джуба́н ’тс’. Ст.-рус. жбанъ (XVII ст.). Ц.-слав. жбаньць, чбанъ, чванъ (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Ст.-бел. (1582 г.) збанокъ (< збанъ). Параўн. ст.-рус. чьванъ (1119 г.), чьбанъ (1144 г.), ст.-чэш. čbán, dčbán, žban, ст.-польск. czban, dzban, zban. Прасл., верагодна, *čьbanъ. Зыходная форма пацвярджаецца венг. czóban ’драўляная пасудзіна для піцця’, якое лічаць запазычаным са слав. (Бернекер, 1, 165; Скок, 3, 672; параўн. MESz, 1, 545). *Čьbanъ нельга адрываць ад групы слав. слоў, прадстаўленых бел. цабэрак (гл.). *Čьbanъ пры выпадзенні ь і азванчэнні č перайшло ў džbanъ, адкуль жбан. Форму dzban Слаўскі (1, 188) лічыць вынікам мазурэння. Тады бел. і ўкр. збан з польск. Для *čьbanъ Фасмер (2, 3–37) схільны прыняць сувязь з літ. kìbti ’вісець’ (збан быццам бы ’пасудзіна для вісення’), што адкідваў Бернекер, 1, 165. Младэнаў (РФВ, 62, 261) параўноўваў з грэч. κύμβηчаша, човен’, лац. cumba ’човен’, ст.-інд. kumbhás ’гаршчок’ і інш. (і.-е. *kum‑bh, варыянт *keu‑bh, да якога кубак, Покарны, 1, 591). Гэта асцярожна прымаюць Шанскі, 1, Ж, 278–279; Праабражэнскі, 1, 223; БЕР, 1, 361–362. Слаўскі (1, 187–188) параўноўвае з літ. kibìris ’вядро’, лат. ciba ’драўляная пасудзіна’, што прымае Шанскі. Махэк₂ (138) параўноўвае з грэч. ἴβανος ’збан’. Голуб-Копечны (112) параўноўваюць (наўрад ці абгрунтавана) з карчмаст.-рус. назвай пасудзіны корчага) і пішуць пра манг. крыніцу (якую?). Этымалогія Ільінскага (AfslPh, 34, 4) čьbanъ < *bъčьvanъ аднадушна адкінута. Думка Аткупшчыкова (Из истории, 174–175) ст.-рус. чь‑б‑анъ суадносіцца з і.-е. коранем *(s)ker‑ ’рэзаць’, цікавая семантычна, патрабуе абгрунтавання і тлумачэння ‑b‑. Іншую літ-py гл. у Фасмера, Скока. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)