Пяру́н ’удар маланкі з громам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат.; Бяльк., Сцяшк.; ашм., Станк.; вільн., паст., брасл., смарг., шальч., Сл. ПЗБ), ’бог грому і маланкі’ (ТСБМ, Ласт.), перу́н ’гром з маланкай’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’нячысцік’ (ТС), пе́рун ’гром з маланкай’ (чэрв., пух., ст.-дар., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк.), сюды ж пяру́нбо́жжая стрэ́лка ’белемніт, чортаў палец’ (барыс., Ляц.), сперуне́ць ’спрахнуць, згінуць’ (слонім., Жыв. НС). Укр. Перу́н ’бог грому, маланкі і дажджу’, пе́ру́н, пе́рім, пе́рум ’гром’, рус. Перу́н, перу́н ’бог грому; гром; маланка’, польск. Piorun, piorun ’тс’, каш. ṕören, ṕorun, paro̊n ’злы дух; пярун (лаянка)’, чэш. Perun, perun ’міфічная істота; гром’, славац. Perun, pierun, perún, paron ’тс’ (лаянка)’, палаб. Peräunedånчацвер’ (калькуе ням. Donnerstag). У паўднёваславянскіх мовах толькі ў вытворных і тапонімах: славен. perunovi kamni ’чортаў палец, белемніт’, харв. perùnika ’касач, Iris’, славен. perúnika ’тс’ (магчыма, запазычана з харвацкай; звязана з Perun ’бог грома і маланкі’, бо мае доўгія і вострыя лісты, што напамінаюць стрэлы, Сной₂, 508), балг. перуни́ка ’расліны ятрышнік, Orchis; касач, Iris’, макед. перунига ’касач, Iris’ (паводле БЕР, 5, 182, звязаны з імем бога грому, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *perunika); горы Pèrun у Харватыі (Глухак, 475), назвы вяршыняў гор у Македоніі і Балгарыі Перун, Перен, Пирин (Вражиновски, Народна митологија на Македонците, 1. Скопје–Прилеп, 1998, 22–23). Прасл. *Perunъ (тэонім) і *perunъ ’той, хто б’е, паражае’, апошняе матывуецца дзеясловам *perti, *pьrati (гл. перыць, праць) і выступае ў якасці канкрэтнага, рэчыўнага (з элементамі адушаўлёнасці, параўн. суфікс пошта agentis ‑unъ) абазначэння грому з маланкай (Трубачоў, Этногенез₂, 197), што, аднак, не выключае ўспрыняцця яго ў якасці бога, параўн. прыведзеную вышэй назву белемніта. Пра гэта сведчыць таксама табуізацыя назвы, параўн. каш. paro̊n, taro̊n, ṕornëk (SEK, 4, 168 і інш.). Бліжэйшымі роднаснымі лічацца літ. Perkū́nas, лат. Pḗrkūns, літ. perkū́nija ’навальніца з громам і бліскавіцамі’, прус. percunis ’пярун’, што дае падставы Іванову і Гамкрэлідзе (Индоевр., 615) дапусціць варыянтнасць асновы і.-е. *p​(h)eru і *p​(h)erk​(h)u; акрамя названых параўн. яшчэ алб. Perëndi ’бог неба, якога просяць пра дождж’ і “яцвяжскае” Pjarkus ’пярун’ (гл. Зінкявічус, Балто-слав. исслед., 1983), ст.-інд. Parjánya‑ ’бог дажджу; дажджавое воблака’. Гл. Фасмер, 3, 246–247, з літ-рай (адмаўляе роднаснасць славянскіх і балтыйскіх форм); Бязлай, 3, 27; БЕР, 5, 182; Глухак, 475–476; Махэк₂, 445. Пра сувязі назваў бога грому з назвамі дуба (“перунова дрэва”) і скалы (“месцазнаходжанне бога грому”) гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 76, 123; Мартынаў, Этимология–1997–1999, 103; Марчэўска, Etnolingwistyka 9–10, 122; Шустар-Шэўц, SlW, 34; Іванаў, Зб. Бернштайну, 1991, 27. Да семантыкі тэонімаў у сувязі з назвамі бога грому параўн. Алінеі, Зб. Івічу, 87. Банькоўскі (2, 584) непераканаўча разглядае беларускія, украінскія і славацкія назвы як запазычанні з польскай, а літ. perkū́nas ’пярун’ лічыць роднасным прасл. *perkъ (гл. перак) з першасным значэннем ’той, хто валіць дрэвы папярок дарогі’ (там жа, 848).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па¹, прыназ.

I. з М адз. і Д мн.

1. Указвае на прадмет, паверхню або межы, дзе што-н. адбываецца.

Ехаць па дарозе.

Ісці па слядах звера.

Страляць па акопах.

2. Абазначае кола дзейнасці або сферу распаўсюджвання дзейнасці.

Чаканка па метале.

Працаваць па найме.

Чэмпіянат свету па шахматах.

3. Указвае прамежак часу, перыяд, на працягу якога што-н. паўтараецца.

Па тыдні знаходзіцца ў камандзіроўках.

4. Паказвае дзеянне, што выклікае які-н. стан.

Сумаваць па бацьку.

Туга па радзіме.

5. 3 дапамогай чаго-н.

Перадаваць па радыё.

Вывучыць па новым падручніку.

Паслаць па пошце.

6. У адпаведнасці, згодна з чым-н., на аснове чаго-н.

Працаваць па плане.

Дзейнічаць па законе.

Апрануты па модзе.

Па ўсіх правілах.

Работа па сілах.

Меркаваць па знешнім выглядзе.

7. Указвае на прадмет ці асобу, а таксама на якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

Па прафесіі інжынер.

Па сацыяльным становішчы рабочы.

Родны па бацьку.

Таварыш па зброі.

8. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння.

Рабіць па справядлівасці.

Расказаць усё па парадку.

Сказаць па сакрэце.

9. Указвае на прычыну дзеяння.

Зрабіць што-н. па непаразуменні.

Паехаць па ўласнай ахвоце.

10. 3 мэтай, для чаго-н.

Мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці.

11. Ужыв. для ўказання на падставу, абгрунтаванне.

Здагадацца аб намеры па вачах.

12. Указвае на колькасць пры размеркаванні, абазначэнні цаны, паслядоўнасці, на велічыню, памер.

Даць дзецям па цукерцы.

Перабіраць па каліве.

Кляваць па зярнятку.

Па рублі штука.

Бег па крузе.

Кавалкі па метры.

Качаны па вядры.

13. У спалучэнні з ліч., што абазначаюць цану кожнага ці колькасць, што прыпадае на кожнага, ужыв.

а)

В з ліч. ад «двух» і далей: па два (дзве), па тры, па чатыры, па пяць, па дзесяць, па сорак, па чатырыста, па двое, па трое;

б) Д і М з ліч. «адзін»: па аднаму і па адным;

в) асабліва спалучаюцца: па паўтара, па паўтары.

II. з В.

1. таксама з М. Указвае на напрамак дзеяння або на месца размяшчэння каго-, чаго-н. (са словамі «бок», «край», «рука» з азначэннямі).

Па абодва бакі дарогі.

Ехаць па правым баку.

Па левай руцэ цягнуўся лес.

2. Ужыв. для абазначэння прасторавай або часавай мяжы.

Улезці ў ваду па пояс.

У адпачынку па 20 кастрычніка.

Работы па горла (перан.: вельмі многа).

3. Указвае на прадмет як мэту руху ці перамяшчэння.

Схадзі па бацьку.

Ісці ў лес па грыбы.

III. з М.

1. Указвае на паверхню ці мяжу, дзе што-н. адбываецца.

Ісці па вуліцы.

Ляпнуць па плячы.

Расставіць кнігі па паліцах.

2. Указвае на месцы, што наведваюцца кім-н.

Бегаць па знаёмых.

Хадзіць па тэатрах.

3. Указвае на тое, на што накіравана якое-н. дзеянне.

Удар па ворагу.

Пагладзіць па галоўцы.

4. Пасля чаго-н.

Па сканчэнні тэрміну.

На наступны дзень па прыездзе.

Па абедзе.

5. Указвае на меру часу ці на тэрмін.

Прыём наведвальнікаў па чацвяргах (гэта значыць кожны чацвер). Работа разлічана па мінутах (гэта значыць вельмі дакладна).

6. Указвае на падставу, аснову якога-н. дзеяння.

Ведаем вас па газетах.

Разумець па вачах.

Па ягоным твары было відаць, што чалавек вельмі расхваляваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)