Прайсцёвы ’кароткачасовы’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. przejściowyчасовы, дачасны’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предпарла́мент (Вре́менный сове́т Росси́йской респу́блики) полит., ист. прадпарла́мент, -та м. (Часо́вы саве́т Расі́йскай рэспу́блікі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пала́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Часовае памяшканне з нацягнутай на каркас тканіны, скуры.

Раскінуць палаткі.

2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.

Хлебная п.

|| прым. пала́тачны, -ая, -ае і пала́ткавы, -ая, -ае.

Палатачны гарадок (часовы пасёлак з палатак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераступі́цца ’пераабуцца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да ступі́ць, ступа́ць (гл.), параўн. уступі́цца ’ўсунуць ногі ў часовы абутак; абуцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадпарла́мент, ‑а, М ‑нце, м.

Гіст. Часовы савет рэспублікі — дарадчы орган пры Часовым урадзе ў Расіі, вылучаны ў верасні 1917 г. з так званай Дэмакратычнай нарады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каалі́цыя, ‑і, ж.

1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. coalitus — аб’яднаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхі́сціць ’захінуць, засланіць’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: пры́хісць ’прытулак; месца, дзе можна прыхінуць галаву’ (Шат.), прыхі́сцечасовы будан’; ’паветка’ (стол., Нар. сл.). Да хіста́ць (гл.). Параўн. укр. захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канфедэра́цыя, ‑і, ж.

1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў. Канфедэрацыя працоўных Лацінскай Амерыкі.

2. Гіст. Часовы саюз шляхты ў феадальна-прыгоннай Польшчы, які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.

[Лац. confoederatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліяты́ў, ‑тыву, м.

Кніжн.

1. Лякарства або іншы сродак, які дае часовую палёгку хвораму, але не вылечвае хваробы.

2. перан. Сродак, які ўяўляе сабой частковае вырашэнне задачы, які дае часовы выхад з цяжкага становішча.

[Фр. palliatif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасе́сарчасовы ўладальнік маёнтка’ (Нас.), ст.-бел. посесоръ (посессоръ, поссесоръ, поссессоръ) ’уладальнік, арандатар’ (1594 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor, possessor, якія з лац. possessor ’уладальнік’, ’уладар’ (Булыка, Лекс. запазыч., 73).⇉,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)