Кудзе́снік ’гарэза, свавольнік’ (Касп.). Рус. кудес ’тс’, кудесить ’дзівачыць’, ст.-рус. кудесъ ’чары’. Гл. цуд і пракуда ’гарэза’ (Фасмер, 2, 400).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чароде́йство
1. чараўні́цтва, -ва ср.; (колдовство) вядзьма́рства, -ва ср.;
2. перен. ча́ры, -раў ед. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Наўрок ’урокі, чары’ (Бяльк.). Да ўрок ’тс’ з узмацняльным на- (магчыма, з мэтай адрозніць ад урок ’вучэбныя заняткі’) або непасрэдна ад дзеяслова наўрочыць ’сурочыць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зама́н ’фальшывая прычына’ ’чары’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул., пск. зама́н ’абман’. Аддзеяслоўны бязафіксны наз., утвораны ад за‑ман‑уць, за‑ман‑іць ’прывабіць’. Гл. маніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ча́шнік, ‑а, м.
1. У старажытнасці — прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала. А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол. Машара.
2. Манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приворо́т м., уст., обл. ча́ры, -раў ед. нет, чараўні́цтва, -ва ср., мн. нет, нагаво́р, -ру м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мані́ст ’цыкута ядавітая, Cicuta virosa L.’ (Бес.). Няясна. Магчыма, да мана́ ’зман, насланнё, чары’. Параўн. аналагічнае польск. szaleń, szalej (ад szaleć ’шалець’), чэш. bolehlav velký, укр. бішениця, дурі́йка ’вех, цыкута’. Старажытны суфікс ‑isto (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чараўні́цтва, ‑а, н.
1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства; чары. Зайшла размова аб навуках — Старых, даўнейшых — і іх штуках, Аб кнігах з чорнаю пячаццю, Аб чараўніцтве, аб закляцці, Аб розных хітрасцях і зман[е]. Колас.
2. Знахарства. Найчасцей знаходзім адзнакі каля канкрэтных апісанняў замоў, чараўніцтва і розных дробных забабонаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.
1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.
2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)