Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таз ’шырокая пасудзіна, мядніца’ (ТСБМ), ’вялікая міска’ (Сцяшк., Бяльк.), ’гаршчок’ (Вруб.). Запазычана, хутчэй за ўсё, праз рускую з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. tas ’міска’, дзе з араб. tast ’кубак; таз’ < перс. täsht (tœʃt) ’тс’ (Фасмер, 4, 10; Чарных, 2, 224; ЕСУМ, 5, 502–503 з літ-рай). Параўн. таца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трале́йбус ’шматмесная пасажырская машына з электрычнай цягай’ (ТСБМ), тролʼејбус ’тс’ (Вруб.). З рус. тролле́йбус або польск. trolejbus, што з англ. trolleybus; складаецца з trolley ’ролікавы токапрыёмнік’ і ‑bus — элемент слоў omni‑bus альбо auto‑bus; марфема ‑bus — гэта частка лац. omnibus ’для ўсіх, усім’ (Чарных, 2, 264; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трум ‘месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для розных грузаў’ (ТСБМ, ТС), ‘спод карабля’ (Некр. і Байк.). З рус. трюм ‘тс’, запазычанага ў Пятроўскую эпоху (спачатку як рюим) з нідэрл. het ruim, або са скарочаным пэўным артыклем ʼt ruim, in ʼt ruim ‘памяшканне’ (Фасмер, 4, 112; Чарных 2, 267; ЕСУМ, 5, 663).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр. пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус. пы́житься ’старацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж. pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рудні́к ’сістэма збудаванняў для здабывання карысных выкапняў’ (ТСБМ). Укр., рус. рудни́к, славен. rudnik, серб.-харв. ру̂дни́к, балг. ру́дник. Утварэнне з суфіксам ‑нік ад руда (гл.), характэрнае пераважна для ўсходне- і паўднёваславянскіх моў. У заходнеславянскіх мовах назвы з тым жа коранем, але іншымі суфіксамі: польск. rudnia, в.-луж. rudnica, чэш. rudný důl (Чарных, 2, 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус. тайфу́н ’тс’ з англ. typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт. tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб. tūfán ’віхор’ (< грэч. τυφών).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́цар ’у сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, цяжка ўзброены воін’ (ТСБМ), ст.-бел. рыцеръ, рицеръ, рыцаръ, рыцэръ, рицэръ, ритеръ, рыдель, ридель ’рыцар’, руск. ры́царь, укр. ри́цар, ли́цар. Ва ўсходнеславянскія мовы трапіла з польскай, параўн. польск. rycerz ’тс’, якое з с.-в.-ням. ritter, ням. Ritter ’рыцар’ (Брукнер, 470–471; Фасмер, 3, 532; Чарных, 2, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)