Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку.Лупсякоў.Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІНАШУКА́ЛЬНІК,
прылада для пошуку мін. Выкарыстоўваецца для разведкі міннаўзрыўных загарод, стварэння праходаў у мінных палях і пры размініраванні мясцовасці. Найб. пашыраны пераносныя індукцыйныя М., якія рэагуюць на метал. дэталі мін. Існуюць М. для пошуку мін, у якіх адсутнічаюць метал. дэталі, а таксама дарожныя М., прызначаныя для размініравання, разведкі дарог, аэрадромаў і інш., напр., браніраваная машына AARDVARK (Вялікабрытанія), якая спец. механізмам дэтануе міны. Выкарыстоўваюцца ва ўзбр. сілах і інш. сілавых структурах шэрагу краін свету, у т. л. — Рэспублікі Беларусь.
С.У.Чарных.
Да арт.Мінашукальнік. Дарожны браніраваны мінашукальнік AARDVARK (Вялікабрытанія).
расійскі археолаг. Д-ргіст. навук (1964), прафесар. Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1947 нам. кіраўніка Наўгародскай археал. экспедыцыі, з 1967 заг. лабараторыі прыродазнаўча-навуковых метадаў Ін-та археалогіі АНСССР. Вывучаў тэхніку стараж. кавальства, чорную і каляровую металургію і металаапрацоўку ў Стараж. Русі. Распрацаваў дэндрахраналагічны метад археал. датавання. Займаўся ўдасканаленнем стратыграфічнага метаду ў археалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1970 і Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
Дендрохронология Восточной Европы. М., 1977 (разам з М.Б.Чарных);
Металлургия и металлообработка железа и стали // Древняя Русь: Город, замок, село. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІННАЎЗРЫЎНЫ́Я ЗАГАРО́ДЫ,
сістэма мінных палёў, адзіночных мін і загарод выбуховага рэчыва, якія размяшчаюцца на мясцовасці. Выкарыстоўваюцца з мэтай перашкоды праціўніку ў прасоўванні і манеўры (гл.Загароды). Па прызначэнні падзяляюцца на процітанк., проціпяхотныя, процідэсантныя, змешаныя, паводле спосабу прывядзення ў дзеянне — на кіроўныя і некіроўныя. Устанаўліваюць уручную, з дапамогай сродкаў механізацыі, у т. л. самалётаў, верталётаў, а таксама ракетамі і артылерыяй. На Беларусі пасля Вял.Айч. вайны выяўлена і абясшкоджана каля 27 млн.мін і інш. выбуховых рэчываў. У некат. раёнах размініраванне працягваецца.
Літ.:
Варенышев Б.В. Преодоление инженерных заграждений и препятствий. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НА (ад франц. mine руднік, шахта, падкоп),
1) боепрыпас, які выкарыстоўваюць для ўзрыўных загарод на сушы і моры. Першапачаткова М. называлі падкоп пад крапасную сцяну; у фартыфікацыі — мінную галерэю (падземны штучны ход да ўмацавання праціўніка); пазней — зарад выбуховага рэчыва, закладзены на пэўнай глыбіні. У канцы 18 ст. створаны плаваючыя, якарныя, у 2-й пал. 19 ст. самарушныя марскія М. (гл.Тарпеда) і палявыя самавыбуховыя фугасы — прататыпы сучасных проціпяхотных М. Адрозніваюць М. інжынерныя і марскія. Да інж. М. адносяць: проціпяхотныя, процітанкавыя, процідэсантныя, процітранспартныя, аб’ектныя, спецыяльныя і інш. Марскія М. бываюць донныя, плаваючыя, якарныя і інш. 2) Боепрыпас для стральбы з мінамётаў і гладкаствольных безадкатных гармат. Такія М. падзяляюцца на асколачныя, асколачна-фугасныя і фугасныя; запальныя, асвятляльныя, вучэбна-трэніровачныя і інш.
С.У.Чарных.
Да арт.Міна: а — артылерыйская; б — марская; в — інжынерная; 1 — корпус; 2 — зарад; 3 — узрывальнік; 4 — стабілізатар; 5 — мінрэп (трос); 6 — націскная накрыўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ННАЯ ВАЙНА́,
1) спосаб вядзення баявых дзеянняў з выкарыстаннем заглыбленых зарадаў выбуховага рэчыва (падземных мін) і падкопаў пад крапасныя сцены і мінныя галерэі, каб разбурыць іх. Элементы М.в. выкарыстоўваліся пры аблозе рус. войскамі Казані (1552), пры абароне Севастопаля (1854—55), у рус.-яп. 1904—05 і 1-й сусв. войнах. У 2-ю сусв. вайну тактыка М.в. ўжывалася, напр., у баях за Сталінград, партызанамі і падпольшчыкамі Беларусі, якія ўзарвалі больш за 11 тыс.фаш. эшалонаў, каля 1 тыс. складоў з боепрыпасамі і інш. (гл.Партызанскі рух).
2) Сукупнасць баявых дзеянняў флатоў па ўстаноўцы мінных загарод. У 2-й пал. 20 ст. такія дзеянні наз. «мінназагараджальнымі дзеяннямі» ці «процімінным забеспячэннем».
3) У арміях некаторых дзяржаў (напр., ЗША) пад тэрмінам «М.в.» разумеецца выкарыстанне наземных мін, спосабы процідзеяння выкарыстанню мін праціўнікам і пераадоленне міннаўзрыўных загарод. Тактыка М.в. шырока выкарыстоўваецца ў шэрагу краін пры вядзенні баявых дзеянняў узбр. сіламі і тэрарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пратэ́з ’штучная частка цела, якая замяняе страчаную прыродную’ (ТСБМ). Праз рус.проте́з ’тс’ (польск.proteza) з франц.prothèse ’тс’, якое з грэч.πρόσθεσις ’далучэнне, прыбаўленне’ (Чарных, 2, 73; ЕСУМ, 4, 609).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руці́на ’боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага’ (ТСБМ). З заходнееўрапейскіх моў, крыніцай для якіх было франц.routine ’спрыт; уменне; руціна; коснасць’ < route ’дарога, шлях, напрамак, наезджаны шлях’ (Чарных, 2, 128–129).