Пасце́паць ’пазбіваць’ (ТС), ’пакляпаць касу’ (докш:, Сл. ПЗБ), пасцёбаць ’тс’ (барыс., смарг., Сл. ПЗБ), пасцеп‑ вацца ’пацепвацца ад марозу’, ’абтрасацца (пра вераб’я)’ (Янк. 3.). Да ⁺ЦЯПЦІ, роднаснага да цяпаць (гл.). Узыходзіць да прасл. te(p)tit tepę: укр. тепти, рус. тепти ’бить’, н.-луж. śepaś, в.-луж. серад ’тс’, чэш. tepati, debati ’біцца, стукаць’, славац. tepať ’тс’, ’чаканіць’, славен. tėpsti ’біць, грукаць’, серб.-харв. те̏псти ’біць, малаціць’, ’булькаць’, тёпсти се ’біцца, тузацца’, макед. тепа ’біць, збіваць’, тепа се ’біцца адзін з другім’, тепаница ’бойка’, тепач ’задзіра’, балг. тепам ’валяць, трамбаваць, біць’, ст.-слав. тепѫ, тети ’біць бізуном, удараць’. Паводле Махэка₂ (640), корань tep⇉гукаперайманне. Форма ‑сцёб‑ пад уплывам рус. стебать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз, рас ’абазначае аднакратнасць дзеяння’, ’указвае на час дзеяння ў адносінах да раду падобных дзеянняў’, ’выражае ступень павелічэння або змяншэння суб’екта дзеяння, уласцівасці і да т. п.’ (ТСБМ), ’адзін (ліч.)’, ’аднойчы’ (ТСБМ, Яруш., Нас.; смарг., в.-дзв., гарад., брасл., віл., гродз., Сл. ПЗБ), ’пра пачатак дзеяння’ (Нар. лекс., Бяльк.), ст.-бел. разъ ’удар’, рус. раз ’тс’, укр. раз ’тс’, польск. raz ’раз’, в.- і н.-луж. raz ’раз’, славац. raz ’характар’, ’удар’, чэш. ráz ’удар, адбітак’, ’чаканка’, ’тып, характар’, славен. rȃz ’лапатка для адмервання зерня’, серб.-харв. ра̑з ’лапатка для адмервання зерня’, ’акладня плуга’. Першапачатковае *razъ ’удар’ звязана чаргаваннем галосных з рэ́заць (гл.), параўн. раз ’скіба зямлі’ (у слоўніку Каратынскага, гл. Мальдзіс, І ажываюць спадчыны старонкі. Мн., 1994, 71). Роднаснае літ. rúožas ’паласа, рыска’, rė́žti ’рэзаць, рабіць рысу’, лат. ruôza ’узвышанасць’, ’паласа, рад, сенажаць’, грэч. ῥώξ ’расколіна’, ῥήγνῡμι ’рву, праломваю’ (Фасмер, 3, 433; Праабражэнскі, 2, 177; БЕР, 6, 148). Першапачатковае значэнне ’рэзаць’ (параўн. рус. рази́ть, чэш. razitiчаканіць, біць’) развілося ў ’пачынаць дзеянне’ > ’рабіць адзін раз, першы раз’ > ’адзін раз’. Сюды ж злучнікі раз, рас ’калі’ (мядз., паст., Сл. ПЗБ): раз ня можаш піць, то не трэба табе жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)