раскіпе́цца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна кіпець. Чайнік раскіпеўся. Вада раскіпелася.
2. перан. Разм. Моцна разгарачыцца, разгневацца. [Дзяцел:] Чуеш! Не ўводзь мяне ў гнеў! Я ў гневе!.. [Чыбук:] А! Балота! Ты што раскіпеўся?! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маты́рка ’шнурок з драўлянай палачкай на адным канцы і драцяным стрыжнем на другім для нанізвання рыбы’ (міёр., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, роднаснае да рус. паўн. мотырь, мотырь ’палка ў рыбалоўнай сеці’, ’кол, пахіла ўбіты ў зямлю над агнём (замест сошак), на якім вешаюць чайнік’ і да кіраў. мотылка ’прыстасаванне для намоткі нітак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заварваць — заварыць (у 1, 2 знач.). Заварка чаю. Заварка тканіны.
2. Разм. Сухі чай, які заварваюць у чайніку. Усыпаць у чайнік заварку. // Настой, які атрымліваецца ў выніку заварвання. Наліць заваркі ў шклянку. Чай з заваркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
далі́ць, ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе і ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑ліём, ‑ліяце і ‑льём, ‑льяце; заг. далі; зак., што і чаго.
Дабавіць, наліваючы да якога‑н. узроўню. Даліць гаршчок. Даліць у чайнік вады. □ Дзямід Сыч даліў свой кубак і шумна, нібы глушачы ў сабе пякучую тугу, загаварыў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка. Паставіць чайнік на канфорку. Зняць канфорку.
2. Круглая адтуліна ў кухоннай пліце, а таксама чыгунны кружок, якім гэта адтуліна закрываецца. Пліта на дзве канфоркі. // Адтуліна з гарэлкай у газавай пліце.
[Ад гал. komfoor — прыстасаванне для раскладання агню.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.
2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ача́г, ‑а, м.
1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.
2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.
3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рцыя, ‑і, ж.
Пэўная колькасць чаго‑н. [Дзед Талаш] засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. Пасля таго, як выпіты першыя шклянкі, у чайнік кладзецца новая порцыя цукру і новыя лісткі мяты, наліваецца свежы вар. В. Вольскі. // Ежа або напітак, разлічаныя на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране. Порцыя кашы. Порцыя катлет.
[Лац. portio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тага́н, ‑а, м.
Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік. Лукша.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)