кан’екту́ра, ‑ы, ж.

1. Уст. Меркаванне, здагадка.

2. Выпраўленне або аднаўленне на аснове здагадак сапсаванага, цяжкага для чытання тэксту.

[Ад лац. conjecture — меркаванне, здагадка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пампе́зны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца раскошай, пышнасцю, разлічанай на знешні эфект. Тут [у троннай зале] няма нічога лішняга, цяжкага, пампезнага. В. Вольскі.

[Ад лац. pomposus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́дства, ‑а, н.

Вялікае няшчасце з цяжкімі вынікамі. Стыхійнае бедства. □ Шмат цяжкага адышло ў нябыт, але бедствы прыроды засталіся. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Выцягнуць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

Гусі павыцягвалі шыі.

2. перан., каго. Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім (разм.).

П. людзей з бяды.

4. што. Выкрасці ўсё, многае (разм.).

П. грошы з кішэняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светабудо́ва, ‑ы, ж.

Кніжн. Сусвет (у 1 знач.). І дзесьці глыбока заварушылася пачуццё цяжкага непаразумення перад недасканаласцю светабудовы, перад яе супярэчлівасцю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прані́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Напоўніцца, ахапіцца якім‑н. пачуццём, думкай і пад. [Волька] праніклася жалем да сяброўкі, да яе цяжкага лёсу сіраціны. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Зак. да чухаць.

2. Чухаць некаторы час.

•••

Пачухаць патыліцу — паклапаціцца, падумаць, як выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяздо́ленасць, ‑і, ж.

Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання, да рэвалюцыйнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў, памешчыкаў і самадзяржаўя. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Пра паруснае судна: рухацца супраць ветру, мяняючы напрамак курсу.

2. перан. Рухацца не прама, абмінаючы перашкоды.

Л. паміж машынамі.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н.

Л. у палітыцы.

|| зак. злаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. лаві́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)