паляндві́ца, ‑ы, ж.
Мяса вышэйшага сорту з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць. Тым часам на стале з’явіліся відэльцы, нажы і талеркі і следам паплылі сакаўныя вэнджаныя кілбасы, цэлая талерка па-мастацку нарэзаных скрылікаў паляндвіцы, чырвоных, як пялёсткі вяргіні. Колас.
[Польск. polędwica.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.
Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пад’е́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. пад’еў, ‑ела; заг. пад’еш; зак.
Разм.
1. Наталіць голад, наесціся. [Маці] паклікала Андрэя снедаць. Дзядзька Марцін і Якуб у хату не пайшлі, спаслаўшыся на тое, што яны нядаўна добра пад’елі. Колас. // Паесці. Хіба спакойна пад’ясі, калі цябе чакае цэлая кампанія? Гамолка.
2. што. Аб’есці, абгрызці знізу; сапсаваць. Пад’есці дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́тліна, ‑ы, ж.
Тое, што і прасвет (у 1–3 знач.). Праз нейкі час спераду забліскалі прасветліны, а потым і цэлая вялізная прастора паказалася. М. Ткачоў. Не праехаў Чубар і паўкіламетра, як у прасветлінах паміж дрэў выступілі хаты. Чыгрынаў. Скажам, спрадвечным пакутнікам, чалавекам без адзінай прасветліны ў жыцці паўстае селянін у многіх вершаваных творах Багушэвіча. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́годка в разн. знач. я́гадка, -кі ж.;
◊
э́то цвето́чки, а я́годки впереди́ погов. гэ́та яшчэ́ краса́ (цвет), а я́гадкі бу́дуць; гэ́та то́лькі пачы́нка, а бу́дзе й цэ́лая аўчы́нка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разгу́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.
2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набра́ться набра́цца, мног. панабіра́цца;
набрала́сь це́лая гру́ппа набра́лася цэ́лая гру́па;
набра́ться хра́брости набра́цца хра́брасці;
◊
с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дрэнна, без умення выконвае сваю працу. І вось — адзін уніз імкне, Ляціць так лёгка, нібы ў сне, За ім — аж група цэлая. І не шанцуе толькі мне: Валюся ў снег, няўмелы, я. Кірэенка. // Які выяўляе няўменне рабіць што‑н., карыстацца чым‑н. Няўмелыя рукі.
2. Які робіцца без належнага ўмення. Разгубіўшыся, Таццяна рабіла няўмелыя і няўдалыя спробы супакоіць дзіця. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэ́т, ‑а, М паэце, м.
1. Аўтар вершаваных паэтычных твораў. Янка Купала — народны паэт, класік беларускай літаратуры. Івашын. У пачатку 20‑х гадоў на літаратурнай ніве з’яўляецца цэлая плеяда маладых паэтаў і празаікаў. Майхровіч. // Пра мастака любога віду мастацтва, творы якога вызначаюцца паэтычнасцю, лірызмам.
2. Пра чалавека ўзвышанай, паэтычнай натуры. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі.
[Грэч. poiētē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экску́рсія, ‑і, ж.
1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча. Рунец.
2. Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. Якімовіч.
[Ад лац. excursus — вылазка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)