по́стрыг, ‑у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́занне, -я, н. (уст.).

Царкоўны абрад, які заключаўся ў крыжападобным мазанні ялеем (мірам) у знак благаславення (пры хрышчэнні, узвядзенні на царства, у духоўны сан і інш.).

П. на царства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каплі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Невялікі царкоўны або касцельны будынак з абраза́мі без алтара; малельня.

|| памянш. каплі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. каплі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Царкоўны, звязаны з веравызнаннем. Канфесіянальная літаратура. Канфесіянальныя школы.

[Лац. confessionalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́раванне, ‑я, н.

Царкоўны абрад — памазанне ялеем цела цяжкахворага або паміраючага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́р, -а; -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сход, з’езд (спец.).

Царкоўны с.

Памесны с. (з’езд служыцеляў хрысціянскай царквы).

2. -а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.

Кафедральны с.

|| прым. сабо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́цкі, -ая, -ае.

1. Які адпавядае запатрабаванням свету¹ (у 6 знач.), які мае адносіны да яго.

Свецкае жыццё.

Свецкія манеры.

2. Не царкоўны, не духоўны, грамадзянскі.

Свецкая літаратура.

|| наз. све́цкасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастрыжэ́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад, які спраўляецца пры пасвячэнні ў манаства і які суправаджаецца падразаннем валасоў; пострыг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вянча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Прымаць царкоўны абрад шлюбу.

2. Зал. да вянчаць.

•••

Вянчацца на царства — каранавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гундо́сіць, ‑дошу, ‑досіш, ‑досіць; незак.

Разм. Гаварыць у нос; гугнявіць. Гундосіў услед за папом малітву царкоўны стараста Вярбіцкі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)