абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сарамяжлівы. [Макар] звык бачыць дзяўчат трошкі сарамяжымі, хоць бы для прыліку. Сабаленка. Вочы ў чалавека з рухаваю прыжмурынкаю, крыху як бы сарамяжыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

Абл. Верхаводка ​3. Там хоць рыба як рыба, а тут што? Адны сіляўкі, ды і тых гусі ганяюць, ніяк не зловіш. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́па, ‑ы, ж.

1. Агародная караняплодная двухгадовая расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны белага ці жоўтага колеру, прыдатныя для ежы.

•••

Хоць рэпу сёй гл. сеяць.

Як рэпу грызе гл. грызці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да сасна; маладая сасна. Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі? Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тако́вы ’такія’: таковы справы (Ласт.), ст.-бел. таковый ’такі’ (КГС), сюды ж такаво́ ’так сабе’ (Сцяшк.), такаво́‑сякаво́ ’абы-як, хоць як, як ні ёсць’ (Нас.). Параўн. укр. токо́вий, дыял. тако́в ’такі’, рус. тако́в, польск., н.-луж. takowy, чэш. takový, славен. tákov, серб.-харв. та̀кав, балг. такъ́в, макед. таков, ст.-слав. таковыи ’тс’. Прыметнік і прыслоўе ад *tak(o) (гл. так, такі), параўн. суфіксальныя наватворы такоўскі, таковасты, такаву́ткі. Гл. ESSJ SG, 2, 643; Фасмер, 5, 13, а таксама сякаво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл 1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анідзе́, прысл.

Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Зрабіцца простым, роўным, разагнуцца. Вожык зноў заварушыўся, хустачка распрасталася і накрыла яго ўсяго. Васілевіч. // Напружыўшы мышцы, выпрастацца, расправіцца. Як сагнецца [стары], дык хоць ты разгінай яго, ніяк распрастацца не можа. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)