лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лесхваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смужня́к ‘грузкае балота’, ‘невысокі хваёвы лес, што расце на балоцістым месцы’ (ваўк., люб., Сл. ПЗБ), смыжня́к ‘зараслі, парасля’ (Арх. Федар.), сму́жнік ‘зараслі маладога лесу’ (ТС), смы́жнік ‘гушчар’ (ЖНС), смы́знік ‘хмызняк’ (Скарбы). Няясна. Відаць, роднаснае хмызня́к (гл.). Адносна паралелізму пачатковага *sm‑/*xm‑ гл. Борысь, Etymologie, 586. Узыходзіць да прасл. *smyzъ, гл. смыза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajä ’сасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skujaяловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памяльні́к1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).

Памяльні́к2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бор1хваёвы лес’. Рус. бор, укр. бір, польск. bór, чэш. bor, балг. бор ’сасна’, серб.-харв. бо̑р ’тс’. Прасл. borъхваёвы лес; сасна’. Лічыцца роднасным з герм. словамі: ст.-ісл. bǫrr, ст.-англ. bearu ’лес’, ст.-ісл. barr ’шыпулька елкі’, далей ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’быць вострым’. Першапачатковае значэнне *borъ‑ ’хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’. Траўтман, 26; Брукнер, AfslPh, 39, 4, 42, 139; Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 193; Слаўскі, 1, 40. Наўрад ці слав. borъ — запазычанне з герм. *baru (гл. вышэй); аб магчымасці адваротнага запазычання гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 108–112. Брукнер (там жа), а таксама Махэк₂ (60–61) (услед за А. Матлам) хочуць бачыць сувязь з слав. *bara ’багна’. Падрабязна пра borъ у слав. мовах Талстой, Геогр., 22–41.

Бор2 ’свердзел’. Рус. бор. Запазычанне з ням. Bohr ’тс’ (а гэта да bohren свідраваць’). З той жа ням. крыніцы паходзіць і бур ’свердзел’ (гл.). Розніца ў вакалізме можа тлумачыцца дыялектным нямецкім вымаўленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубро́ва ’дуброва’ (БРС, Бяльк.). У Яшкіна дубро́ва ’дубовы лес, гай’, ’лісцевы лес, мяшаны лес’, ’бярэзнік’, ’сасоннік, хваёвы лес’, ’трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў’, ’балота’. Падрабязны агляд семантыкі слова гл. у Талстога, Геогр., 44–48; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 93–94 (з вялікай літ-рай). Прасл. форма рэканструюецца як *dǫbrava, *dǫbrova (лексема вядома ва ўсіх слав. мовах). Звычайна слова звязваецца з *dǫbъ, але гл. удакладненні ў Трубачова (сувязь з *dǫbъ мае больш шырокую семантычную аснову). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 548.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухале́снік ’брызгліна, Euonymus europaea L.’ (гродз., Кіс.). Несумненна, звязаны з сухале́с ’сухія дрэвы ў лесе’, сухале́ссе ’сухі хваёвы лес (без забалаццяў)’ (Янк. 3.), сухолес́ок ’сухое месца, грудок’ (люб., Сл. ПЗБ), сухо́лесок ’сухое месца сярод балота, парослае лесам’, сухоле́сок ’лісцевы лес на роўным ці ўзвышаным месцы’ (палес., Талстой, Геогр.), што да сухі і лес, гл. Матывацыя назвы расліны няясная (Янышкава, Этимология–1985, 46), магчыма, паводле месца, дзе часцей за ўсё сустракаецца, або ў выніку збліжэння з сухалі́снік, назвай расліны (?), пераклад рус. сухоли́стник (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лес, ‑у; мн. лясы, ‑оў; м.

1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі. Лісцевы лес. Хваёвы лес. Трапічны лес. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. // перан. Вялікая колькасць, мноства якіх‑н. прадметаў, якія ўзвышаюцца над чым‑н. Лес мачтаў. □ Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук. Гроднеў.

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял. Праходзяць чыгуначныя саставы з лесам, цэментам, жалезам. «Маладосць». [Да вайны] па рэчцы сплаўлялася шмат драўніны, будаўнічага лесу. М. Ткачоў.

•••

Карабельны лес (бор) — лес з высокіх мачтавых дрэў, якія выкарыстоўваюцца ў суднабудаванні.

Нестраявы лес — крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Страявы лес — высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Чорны лес — лісцевы лес.

Чырвоны лесхваёвы лес.

Воўк (мядзведзь) у лесе здох гл. воўк.

Глядзець (пазіраць) у лес гл. глядзець.

За дрэвамі не бачыць лесу гл. бачыць.

Расці на лес гледзячы гл. расці.

Хто ў лес, хто па дровы гл. хто.

Цёмны лес для каго — пра што‑н. абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у цёмным лесе — не разумець, не разбірацца ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.

2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырво́ны, -ая, -ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

Чырвоныя памідоры.

Ч. аловак.

2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

Ч. твар.

3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

Ч. камандзір.

Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. перац.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.

Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

Чырвоны лесхваёвы лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)