ды́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. ды́лерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доче́рний

1. даччы́н;

2. спец. даччы́ны;

доче́рняя фи́рма даччы́ная фі́рма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спо́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, арганізацыя, фірма, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні якога-н. мерапрыемства (звычайна з мэтай рэкламы), а таксама могуць з’яўляцца паручальнікам або арганізатарам чаго-н.; фундатар.

Знайсці спонсараў для маладой футбольнай каманды было складана.

|| прым. спо́нсарскі, -ая, -ае.

Спонсарская дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проторгова́ться

1. (потерпеть убыток) разг. пратаргава́цца;

фи́рма совсе́м проторгова́лась фі́рма зусі́м пратаргава́лася;

2. (торговаться некоторое время) пратаргава́цца;

проторгова́лся би́тый час пратаргава́ўся цэ́лую гадзі́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заведе́ниеI ср. (учреждение) устано́ва, -вы ж.; (предприятие) прадпрые́мства, -ва ср.; (фирма) фі́рма, -мы ж.; (мастерская) майстэ́рня, -ні ж.; дом, род. до́ма м.;

уче́бное заведе́ние навуча́льная ўстано́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)