Мамаранкі ’неўрадлівыя ягады’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. паўн., наўг. маму́ра ’ягады касцяніцы, марошкі, абляпіхі’. Уграфінізм. Параўн. фін. maamuurain ’касцяніца’; ‑к‑, магчыма, з памяншальнага суфікса (параўн. эст. mari ’ягады’ — marjake ’ягадка’). Гл. Каліма, 162; Фасмер, 2, 566.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́йда ’паўночная марская прамысловая рыба сямейства трасковых’ (ТСБМ). Сучаснае запазычанне з рус. са́йда ’тс’, якое з фін. saita, Род. с. saidan ’трэска’ або саам. sajte ’род трэскі’; гл. Фасмер, 3, 546; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 189–190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вімба ’рыба cyprinus’ (Герд, Дыял. Прыб. канф.), рус. вимба, вымба ’тс’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. лат. vimba < літ. vim̃ba, у якія гэта лексема прыйшла з ліўск. vīmpa < эст. vimb, фін. vimpa (Фасмер, 1, 368; Лаўманэ, Zivju, 248).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́лтус ’прамысловая рыба сямейства камбалавых’ (ТСБМ). З рус. па́лтас, па́лтус ’тс’. Крыніца рус. слова — фін. palias, родн. скл. paltann ’камбала (рачная)’ або саам. кольск. pāldes, родн. скл. pāltazi ’від камбалы’ (Фасмер, 3, 193; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбал ’аднавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багоўка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Вытворнае ад бог (гл.). Божую кароўку ў многіх мовах называюць «божай жывёлінай». Параўн. бел. божая кароўка, рус. божья коровка, укр. божа коровичка, польск. boża krówka, ням. Herrgottsschäfchen, Herrgottskühlein, Gotteskälblein, рум. vaca‑domnului (насякомае Lygaeus equestris, падобнае да божай кароўкі), фін. jumalanlehmä і г. д. Параўн. Фасмер, 1, 184.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́рка 1 ’драпежны пушны звярок’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з рус. но́рка ’тс’, што з фін. nirkka ’ласка’, эст. nirk ’тс’ (Трубачоў у Фасмера, 2, 83, гл. таксама Вахрас, Virittäjä, 79, 102–110). Гл. таксама нары́ца ’тс’.
Но́рка 2, нары́ца ’назва рухавай, непаседлівай асобы’ (пух., Жыв. сл.). Гл. нарыца, параўн. тлумачэнне: «на чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы» (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)