даско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога-н. месца.

2. Спяшаючыся, дамчацца да якога-н. месца (разм.).

Ён усюды даскочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Чым-н. вострым пакалоць у многіх месцах, усюды.

|| незак. сты́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рху, прысл.

Да самых верхніх краёў.

Наліць у бочку вады д.

Знізу даверху

1) усюды, у любым месцы;

2) ад ніжэйшых інстанцый да вышэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

везде́ нареч. усю́ды, скрозь;

везде́ и всю́ду скрозь і ўсю́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гадзяня́ і гадзянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

1. Дзіцяня гадзюкі.

2. Ужыв. як лаянк. слова ў дачыненні да дзіцяці, маладога чалавека (разм.).

Вот жа, г., усюды ўлезе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззвані́ць, -званю́, -зво́ніш, -зво́ніць; зак., што, аб чым, пра што і з дадан. (разм.).

Расказаць усюды, усім.

Р. навіну.

Р. пра свой намер.

|| незак. раззво́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадко́лвацца 1, ‑аецца; зак.

Адкалоцца, адваліцца ў многіх месцах, усюды. Крыгі паадколваліся.

паадко́лвацца 2, ‑аецца; зак.

Адкалоцца, адшпіліцца ў многіх месцах, усюды. Шпількі паадколваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырата́, -ы́, ДМ -раце́, мн. шыро́ты, -ро́т, ж.

Адлегласць ад экватара па мерыдыяне, якая выражаецца ў градусах.

Паўночныя шыроты.

На ўсіх шыротах (на ўсім зямным шары, усюды).

|| прым. шыро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паз’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць ядавітым рэчывам што-н. у многіх месцах, усюды.

Кіслата паз’ядала скуру на руках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыка́зны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі. Усюды зялёная, сонечная вясна, усюды — хараство, прыгажосць невыказная. Сачанка. Другі раз у гэтым верасні я адчуў невыказную радасць. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)