паз’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць ядавітым рэчывам што-н. у многіх месцах, усюды. Кіслата паз’ядала скуру на руках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)