ліхта́рня, ‑і, ж.
Тое, што і ліхтар (у 1 знач.). Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць. Багдановіч. Бацька засмяяўся. Устаў, апрануўся, пайшоў з ліхтарняю глядзець коней. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́лак, ‑лка, м.
Абл. Зэдлік. [Чухрэвіч] устаў з доўгага столка і паставіў яго каля .. [Агаты]. Чорны. — Мо аж з Мазыра? — падцягвае .. [дзед Іван] да грубкі столак і садзіцца, прыгладжваючы густыя, яшчэ не зусім пасівелыя валасы. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́праўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Манера трымацца прама; пастава; знешні выгляд. Вайсковая выпраўка. Маладзецкая выпраўка. □ Генерал устаў з-за стала і пайшоў насустрач Русаковічу, любуючыся яго сабраным і падцягнутым выглядам, акуратнай, бездакорнай выпраўкай. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і хапаць (у 1–4 знач.). Устаў ледзь свет, хватаю вуду, Бягу на бераг Тартака. Смагаровіч. Больш сотні здаровых галасоў.. гучна хваталі вясёлы прыпеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́ткі, ‑так; адз. няма.
Насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі) у старой сялянскай хаце. Бацька доўга яшчэ сядзеў на ўслоне ля стала. Затым устаў і палез на палаткі. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакараба́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакарабаціць.
2. у знач. прым. Які нагнуўся, пакрывіўся (ад гарачыні, сырасці і пад.). Глеб Іванавіч устаў і захадзіў па цеснай хаце, прыслухоўваючыся, як рыпіць падлога пад нагамі, аглядаў голыя, патрэсканыя сцены, пакарабачаную столь. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уссу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Сунучы, падняць наверх. Уссунуць бэльку на зруб.
2. Разм. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова). Андрэй устаў, не запальваючы лямпы адзеўся, уссунуў на ногі боты, зняў з крука кажух і шапку, апрануўся і пайшоў з хаты. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́й, ‑ю, м., зб.
Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе. Чорны. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык. // Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загне́так, ‑тка, м. і загне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і загнет. З гаршка, што стаяў на загнетку і пыхкаў параю, пахла кіслай капустай з мясам. Новікаў. Сямён Захаравіч устаў, падышоў да печы, качаргою выкаціў на загнетку вугольчык і яшчэ раз закурыў. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)