уста́ў

‘від пісьма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. уста́ў
Р. уста́ва
Д. уста́ву
В. уста́ў
Т. уста́вам
М. уста́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уста́ў, -та́ва, м.

Буйны почырк старажытных лацінскіх, грэчаскіх і славянарускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар.

|| прым. уста́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уста́ў, -та́ва м. (тип письма) уста́в;

ру́капіс напі́саны ўста́вам — ру́копись напи́сана уста́вом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́ў, устава, м.

Спец. Тып пісьма старажытных грэчаскіх, лацінскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар. [Кірыла Тураўскі:] Сеўшы на хлеб-ваду, Сляплюся па-над уставам, З сабою самім вяду Размовы пра дух і яву. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́света, прысл.

На світанні.

Устаў яшчэ д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уста́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уста́ўлю уста́вім
2-я ас. уста́віш уста́віце
3-я ас. уста́віць уста́вяць
Прошлы час
м. уста́віў уста́вілі
ж. уста́віла
н. уста́віла
Загадны лад
2-я ас. уста́ў уста́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час уста́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уста́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уста́ну уста́нем
2-я ас. уста́неш уста́неце
3-я ас. уста́не уста́нуць
Прошлы час
м. уста́ў уста́лі
ж. уста́ла
н. уста́ла
Загадны лад
2-я ас. уста́нь уста́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час уста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уста́ўны уста́вный;

~нае пісьмо́ — уста́вное письмо́; см. уста́ў

устаўны́ вставно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́вII филол. уста́ў, род. уста́ва м.;

ру́копись напи́сана уста́вом ру́капіс напі́саны ўста́вам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акружны́, ‑ая, ‑ое.

Які размешчаны вакол чаго‑н.; кружны, абходны. Акружная чыгунка. □ [Міканор] устаў і пайшоў далей акружной сцежкай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)