светаадчува́нне, ‑я, н.

Кніжн. Успрыманне чалавекам навакольнага свету, што праяўляецца ў адпаведных дзеяннях, пачуццях, настроях. Купала як бы завяшчаў няспынныя пошукі, распрацоўку вершаваных форм на аснове народнай паэтыкі, народнага, у вытоках сваіх, светабачання, светаадчування. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Запазычанне і прыстасаванне грамадствам сацыялагічных і культурных форм, якія ўзніклі ў іншай краіне ці ў іншую эпоху. Рэцэпцыя рымскага права ў краінах Заходняй Еўропы.

2. Спец. Успрыманне і ператварэнне механічных, тэрмічных, электрамагнітных, хімічных і інш. раздражняльнікаў у нервовыя сігналы.

[Ад лац. receptio — прыняцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свядо́масцьуспрыманне і разуменне чалавекам рэчаіснасці’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт.), ст.-бел. сведомость ‘майстэрства, умельства’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. świadomość, аб чым сведчыць фанетыка кораня, што ўзыходзіць да ‑věd‑ (гл. ведаць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 535; Борысь, 621. Інакш Крамко (Гіст. мовы, 2, 149), які лічыць слова неалагізмам пачатку XX ст., утвораным ад свядомы (гл.) з суф. ‑асць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

впи́тывание

1. убіра́нне, -ння ср.; усмо́ктванне, -ння ср.; уця́гванне, -ння ср.;

2. перен. успрыма́нне, -ння ср.; убіра́нне, -ння ср.; см. впи́тывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́чанне, ‑я, н.

1. Зрокавае ўспрыманне рэчаў навакольнага асяроддзя. Выразнае бачанне прадмета. □ Бачаннем жорава не зловіш. Прыказка. // Здольнасць арганізма ў сонным стане ўяўляць зрокавыя вобразы.

2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету. Свежасць паэтычнага бачання жыцця. □ Бачанне прыгожага і ўтылітарнага ў адзінстве, непарыўнай сувязі мела для эстэтыкі савецкай літаратуры надзвычай вялікае значэнне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́тык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. датыкацца — даткнуцца (у 1 знач.). Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. Скрыган. Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. Шахавец.

2. Адно з пяці знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго‑н. Непасрэдны дотык. Апасродкаваны дотык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перева́ривание

1. перава́рванне, -ння ср.;

2. перава́рванне, -ння ср.;

3. ператра́ўліванне, -ння ср.;

4. засвае́нне, -ння ср., успрыма́нне, -ння ср.; см. перева́ривать 1-3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчува́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуцця. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухацца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах руху нічога даведацца не можам; адчуванні вызываюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нашы органы пачуццяў. Ленін.

2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. // Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуеш не рэчаіснасць.

3. Самаадчуванне, стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слыхуспрыманне гукаў’, ‘вестка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Варл., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), слух ‘тс’ (Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухъ ‘тс’ (Альтбаўэр), слых ‘пагроза’ (ашм., Стан.), ‘рэха’ (навагр., Жыв. сл.), слух ‘паслухмянасць, пакорлівасць’ (Барад.), слыха́ць безас. ‘чуваць, чутна’ (БРС, Нас., Ласт.), слы́хі ‘пагалоскі’ (в.-дзв., бяроз., Сл. ПЗБ). Сюды ж фразеалагізмы слыхом не слыхаць (Рам. 6), ні слыху, ні дыху (Пятк. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, прасл. *sluxъ; параўн. укр., рус. слух, польск. słych, słuch, чэш., славац. sluch, серб.-харв. слу̑х, славен. slúh, балг., макед. слух, ст.-слав. слоухъ, што да прасл. *sluxati, *slyšati. Параўн. укр. слиха́ти, рус. слыха́ть, слы́шать, ст.-слав. слышати, польск. słyszeć, в.-луж. słyšeć, н.-луж. słyšaś, чэш. slyšeti, славац. slyšať, серб.-харв. сли̏шати ‘выслухоўваць, распытваць аб зададзеным’, славен. slišati. Паводле Махэка₂ (559), прасл. *slyšati з’яўляецца ітэратывам да прасл. *slušeti (гл. слухаць). Роднаснае літ. klausýti ‘слухаць’, paklýsti ‘слухацца’, ст.-в.-ням. hlosēn ‘слухаць, слухацца’, нов.-в.-ням. дыял. losen ‘слухаць’, авест. a‑srušti‑ ‘непаслухмянасць’, ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’. Гл. Траўтман, 308; Мюленбах-Эндзелін, 3, 920; Вальдэ-Гофман, 1, 238; Майргофер, 3, 394; Фасмер, 3, 680; Сной₁, 583; Борысь, 560–561; ЕСУМ, 5, 301.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

джа́ла, ‑а, н.

1. Колючая частка органа самаабароны і нападу некаторых насякомых (пчол, вос, шэршняў і інш.), якая знаходзіцца на канцы брушка. Хто іх на свеце не знае, шэршняў тых, з джалам вялікім, а з выгляду жоўтых. Дубоўка. // Колюча-смокчучы хабаток некаторых насякомых (мухі, камара, авадня і інш.). Адчуўшы ранішні прыпек і джала авадня, Конь стаў пад голлем у цянёк. Бялевіч.

2. Доўгі, раздвоены на канцы язык ядавітай змяі. Летам.. [Яша] амаль кожны дзень што-небудзь прыносіў: то гадзюку, якая злосна сыкала і высоўвала джала, то нейкіх рэдкіх матылькоў, якіх ніхто дагэтуль не бачыў. Даніленка.

3. Вастрыё колючага ці рэжучага інструмента, прылады. І вострае джала разца гоніць спружыністыя стружкі. Гартны.

4. перан. Пра абвостранае пачуццё, успрыманне. Перад.. вачамі [Ніны] успыхнулі вогненныя вострыя іскры, што пранізалі галаву безліччу пякучых джал. Мележ. // чаго. Пра што‑н. вострае, едкае. Джала сатыры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)