успрыма́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. успрыма́нне
Р. успрыма́ння
Д. успрыма́нню
В. успрыма́нне
Т. успрыма́ннем
М. успрыма́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успрыма́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Непасрэднае пачуццёвае адлюстраванне рэчаіснасці ў свядомасці, здольнасць успрымаць, адрозніваць і засвойваць з’явы навакольнага свету.

Законы ўспрымання.

Нашы ўспрыманні і ўяўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успрыма́нне ср., в разн. знач. восприя́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успрыма́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. успрымаць — успрыняць.

2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай. Ленін. Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццеадчува́нне, -я, н.

Успрыманне жыцця, навакольнай рэчаіснасці.

Радаснае ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светаўспрыма́нне, -я, н.

Успрыманне чалавекам навакольнага свету (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́чанне, -я, н.

1. гл. бачыць.

2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету.

Паэтычнае б. жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светаадчува́нне, -я, н. (кніжн.).

Успрыманне чалавекам навакольнага свету, што праяўляецца ў адпаведных дзеяннях, пачуццях, настроях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сенсуалі́зм, -у, м.

Філасофскі кірунак, які прызнае адчуванне, успрыманне адзінай крыніцай пазнання.

|| прым. сенсуалісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восприя́тие психол. успрыма́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)