датрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць да якога‑н. часу. Датрымаць у сябе бібліятэчную кнігу да канца года.

2. Разм. Стрымаць (абяцанне, слова і пад.). Урэшце, усё-такі твая праўда: ты не датрымаў свайго правіла, зачапіў Ганну Карлаўну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

У выразе: пад эгідай чыёй — пад чыім‑н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Асабліва стараўся прафесар Платон Рунін, найбольш заядлы са славянафілаў універсітэта.. Дагаварыўся, урэшце, да таго, што толькі пад эгідай моцнага славянін адчувае раскошу і замілаванне. Караткевіч.

[Ад грэч. aigis, aigidos — назва шчыта бога Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.

Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.

Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася... Сачанка. Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́р, ‑а, м.

Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле. Пестрак. Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чайхана́, ‑ы, ж.

Чайная (у 1 знач.) у краінах Сярэдняй Азіі і ў Іране. Падышах памаленьку праз горад ідзе, на сады пазірае, на розных людзей. Як працуюць яны, як гуляюць яны... Так, урэшце, дайшоў да адной чайханы. Дубоўка. Па лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там [у кішлаках]. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засту́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Быкаў.

2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог. Дубоўка.

засту́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць стукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлама́цца, ‑ломіцца; зак.

Зламацца, надламацца знізу. Ножка крэсла падламалася. □ Крылы [лебедзя] урэшце падламаліся, Галава ў ваду апусцілася. Багдановіч. // Падагнуцца ад слабасці, стомы і інш. (звычайна пра ногі). Лежачы ў кювеце, .. [Галя] бачыла, як гарэлі машыны, бачыла, як у аднаго салдата, што адбягаў ад машыны, падламаліся ногі, і ён упаў на брук. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́жая, ‑ай, ж.

Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перало́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераламаць (у 1, 4 знач.).

2. Месца, дзе перабіта, зламана што‑н. Няроўны пералом.

3. Час, момант рэзкіх змен у развіцці чаго‑н. На пераломе. Пералом у жыцці. □ Весткі аб уступленні Японіі ў вайну ўзрушылі .. [Кубэ]. Урэшце намячаецца нейкі пералом у вайне, гэта паскорыць яе канец. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)