з’арганізава́цца, ‑зуецца; ‑зуемся, ‑зуецеся, ‑зуюцца; зак.

1. Аб’яднацца, стварыўшы якую‑н. групу, арганізацыю. [Тодар] далучыўся да былых акружэнцаў, што з’арганізаваліся ў партызанскі атрад. З імі і праваяваў усю вайну. Пальчэўскі. [Крывавязаў:] — Мы, восем чалавек артылерыстаў, пазаўчора з’арганізаваліся ў ячэйку. Хадкевіч. // Аб’яднацца. згуртавацца для якой‑н. мэты. [Янка Чабор] пісаў: «Давайце з’арганізуемся, каб агульнымі сіламі выдаваць свой уласны часопіс». Хромчанка.

2. Заснавацца, стварыцца, узнікнуць. Пры клубе з’арганізаваўся аматарскі хор.

3. Набыць арганізаваны характар. З’арганізавалася спартыўная вучоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Літаратурны супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. Карэспандэнт радыё. □ Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.

2. Асоба ці ўстанова, якая перапісваецца з іншай асобай або ўстановай.

•••

Спецыяльны карэспандэнт — выязны карэспандэнт, які выконвае спецыяльныя даручэнні сваёй рэдакцыі.

Уласны карэспандэнт — карэспандэнт, які рэгулярна забяспечвае свой орган інфармацыяй, пастаянна працуючы і пражываючы ў іншым месцы.

Член-карэспандэнт гл. член.

[Ад лац. correspondere — паведамляць, інфармаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́езд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выязджаць (у 1 знач.).

2. Месца, праз якое выязджаюць адкуль‑н., куды‑н. Выезд на шашу. □ Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў, як дбалы гаспадар, усе пад’езды і выезды. Лобан. Мільгаюць голыя дрэвы, руіны, новыя домікі, людзі... Пасля мы ныраем пад арку на выездзе з гарадка. Брыль.

3. Уст. Коні з экіпажам і вупражжу. І жартавалі мы, што мае Ян Уласны выезд, як вялікі пан. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўта... 1,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт; 2) аўтамабіль, напрыклад: аўталесавоз, аўтасамазвал, аўтацыстэрна.

аўта... 2,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «аўтаматычны», напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка.

аўта... 3,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «самаходны», напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар.

аўта... 4,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «свой», «уласны» або аснове «сама...», напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра, аўтакаментарыі.

[Ад грэч. autos — сам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяча́цьуласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзе́віча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз.
Р. Радзе́віча

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Энерге́тыкаў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

мн.
Р. Энерге́тыкаў

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да азірнуць. Сашка ўсё круціў галавой і азіраў неба: хоць бы хутчэй той каршун прылятаў, а то нешта ў сон хіліць. Даніленка. На праспект выходзіць Пастушэня, ён ужо забыў, куды ідзе, азірае жоўтыя прысады, з любасцю ўглядаецца ў фасады, як у твары дарагіх людзей. Русецкі.

2. Рабіць агляд чаго‑н. у думках; успамінаць. Хоць я няволяй цяжка змучан І з родным берагам разлучан, Ды я душою ажываю, Як вокам мыслі азіраю Цябе, мой луг і бераг родны. Колас. Пісьменнік [Пятрусь Броўка] нібы з вышынь сваёй чалавечай сталасці, новым прасветленым поглядам азірае шлях, які прайшла яго краіна, і свой уласны жыццёвы шлях. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Андзюле́віча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз.
Р. Андзюле́віча
Д. Андзюле́вічу
В. Андзюле́віча
Т. Андзюле́вічам
М. Андзюле́вічам

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Варапа́ева

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Варапа́ева
Р. Варапа́ева
Д. Варапа́еву
В. Варапа́ева
М. Варапа́еве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)