Буго́рузгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бургу́н ’курган, узгорак; купіна, грудок’ (Юрч. Сін.). Магчыма, метатэза з *бугру́н (утварэнне ад буго́р; да суфіксацыі параўн. рус. дыял. бугру́нь ’горка, узгорак’, калуж.). Параўн. бурган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маку́ша, ‑ы, ж.

Тое, што і макушка (у 1 знач.). Праме[н]і, стрэлы залатыя, Макушы лесу прабіваюць І бляскам-ззяннем высцілаюць Нябёсаў багны патайныя. Колас. Узгорак стромы, — сказаў Камар. — Макуша — голая. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грудузгорак, груда’. Гл. града́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узго́р’е, ‑я, н.

Невялікае ўзвышша, узгорак. Палац стаяў па ўзгор’і. □ Па ўзгор’ю поля, па раўніне Паўзуць сталёвыя валы. Колас. // Вяршыні гор. Паклон вам, паклон вам, дняпроўскія хвалі, І Кіева вежы і ўзгор’і Карпатаў! Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пешахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пешахода. Пешаходны паток. // Па якім можна хадзіць толькі пяшком. Пешаходны мосцік. □ З вёскі цераз узгорак, праз поле і хмызняк, вілася пешаходная сцежка. Чорны. // Які ажыццяўляецца пяшком. Пешаходная прагулка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пукузгорак, акругленае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. табольск. вы́пук ’пукатасць’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпукнуць (гл. выпуклы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

холм узго́рак, -рка м., паго́рак, -рка м.; (среди низин) груд, род. гру́да м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бурга́нузгорак, курган’ (Нас.). Нейкая кантамінаваная форма (буго́р + курга́н?). Але не выключаецца вывядзенне з *бугра́н (буго́р + суф. ‑ан?). Параўн. бургу́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

косого́р м. спад, род. спа́ду м., спа́дзіна, -ны ж., адхо́н, -ну м., схіл гары́; (холм) узго́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)