гва́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Абл. З сілай стукнуцца, ударыцца аб што‑н. Мікіта падскочыў на лаве і знячэўку штурхнуў плечуком Мікалая Мірлікійскага. Абраз з шумам гвазнуўся наперад аб стол, а потым аб лаву. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзю́бнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Стукнуцца, ударыцца (звычайна тварам). Стары дзюбнуўся тварам у зямлю і застыў. Ставер. [Дыверсант] паспеў саскочыць са слупа, нагнуўся, каб вызваліць ногі ад кошак, ды так і дзюбнуўся галавой у зямлю. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уби́ться разг. забі́цца; (удариться) прост. уда́рыцца;

он уби́лся, упа́в с ло́шади ён забі́ўся, звалі́ўшыся з каня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Шумна, з грукатам зваліцца або паваліцца. Засланка са звонам грукнулася аб падлогу. Чарнышэвіч.

2. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. У сенцах .. [Карней Адамавіч] наткнуўся на начоўкі і моцна грукнуўся ілбом аб вушак. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выцяцца, ударыцца, стукнуцца; рэзнуцца, разануцца, трэснуцца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.

Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. З шумам упасці. Мужчына, нібы мяч, адляцеў назад, спатыкнуўся аб табурэтку, і з усяго размаху пляснуўся на падлогу. Шамякін.

2. Ударыцца. [Крушынскі] пляснуўся цёплым носам аб халоднае шкло акна. Бядуля.

•••

Не пляснуцца тварам у гразь — тое, што і не ўдарыць тварам у гразь (гл. ударыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлёт

1. (действие) разлёт, -ту м.;

2. (приобретённая сила) разлёт, -ту м., разго́н, -ну м.;

уда́риться с разлёту уда́рыцца з разлёту (разго́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цяць, вытну, вытнеш, вытне; пр. выцяў, ‑цяла; заг. вытні; зак., каго-што.

Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка. Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы. Шамякін. // Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)