руса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русалляў. Русальныя ігрышчы.

•••

Русальны тыдзень — першы тыдзень пасля свята сёмухі, калі спраўляліся русальныя абрады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сленіца², -ы, ж.

1. (з вялікай літары). Старажытнае славянскае свята провадаў зімы, аднесенае на тыдзень перад Вялікім постам.

Святкаваць Масленіцу.

2. Аб добрым, забяспечаным жыцці.

Не жыццё, а м.

|| прым. ма́сленічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

Пражыць, правесці некаторы час дзе-н., у якасці каго-н., у якім-н. стане.

У гасцях мы прабылі роўна тыдзень.

Месяц прабыў без работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ты́ждзеньтыдзень’ (ТС, ПСл, Нар. Гом., Арх. Вяр.), ты́ждень ‘тс’ (Растарг.), ты́ждэнь ‘тс’ (Бес., Сл. Брэс.; лельч., Нар. лекс.), ты́ждэн ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), ты́жданьтыдзень’ (калінк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ты́ждынь ‘тс’ (зах.-пал., Бел. дыял. 3), ты́жджэнь ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ, ТС, Альп.), тэ́ждынь ‘тс’ (драг., Сл. Брэс.), ты́джань і ты́жань ‘тс’ (Ян., ПСл), ст.-бел. тыждень, тыйжьдень ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. ти́ждень, ст.-чэш. týždeň, славац. týždeň. Гл. тыдзень. Пра мажлівасць другаснага спалучэння жд у палескіх гаворках сведчаць прыклады прыежда́ць ‘прыязджаць’, адʼежда́ць ‘ад’язджаць’ і інш. (ТС). Сюды ж тыжднёўкатыдзень’, тыжнёваць ‘знаходзіцца тыдзень у пэўным месцы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыго́дзеньтыдзень’ (ашм., Сцяшк. Сл.), параўн. старое польск. падляш. tygoʒ́ ‘тс’ (Рэмбішэўска, Dynamika, 153). Паводле Борыся (657), адлюстроўвае гістарычнае спалучэнне са скланяльнымі формамі *tegoje dьne Р. скл. ад *tъjь dьnьтыдзень’ (*tъ‑jь ‘той’ і *dьnь ‘дзень’); захавалася ў суч. польск. tegodnia, каш. tigodńa Р. скл. з пераафармленнем канца слова па ўзоры tydzień, гл. тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штотыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны тыдзень. [Адам:] На нашым абавязку ляжыць складанне штотыднёвых справаздач спецыяльна па дыверсіях. Лынькоў. // Які выходзіць, выдаецца раз у тыдзень. Штотыднёвая газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракагадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца сорак гадзін. Саракагадзінны рабочы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гаварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць.

Гэта слова цяжка в.

2. што. Дамагчыся абяцання чаго-н. (разм.).

В. тыдзень адтэрміноўкі.

3. каму. Прабраць (разм.).

Маці выгаварыла хлапчуку за свавольства.

|| незак. выгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прап’я́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.

П’янстваваць некаторы час. Прап’янстваваць цэлы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус. седмицатыдзень’. Запазычана са ст.-слав. седмицатыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав. седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч. έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус. седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)