Пу́тнік ’баравік, які расце пры дарозе’ (ельск., Жыв. сл.), рус. дыял. путник ’ядомы грыб’. Да пуць ’дарога’, параўн. трыпутнік ’расліна Plantago L.’ (< *прыпутнік), рус. подорожник ’тс’. Магчыма, ад путны! ’каштоўны, сапраўдны’, параўн. праўдзівы ’баравік’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міжпе́рс(т)ніца, міжы́парніцатрыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Кіс., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да міжыпа́рніца (гл.). Матывацыя: лісты трыпутніка ў народнай медыцыне выкарыстоўваюцца як сродак для гаення ран. Аднак матывацыя наймення мэжы́пэрснык, мыжы́персныца для таемніка лускаватага, Lathraea squamaria L. (бяроз., Нар. лекс.) застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабін цвет ’расліна Plantago major L., трыпутнік вялікі’ (Кіс.). Паколькі іншыя назвы расліны бабка (гл.) звязваюцца з прасл. абазначэннем жанчыны — baba, babъka (ба́бка ’лекі баб-знахарак’), то і гэты выраз, відаць, такога ж паходжання (бабін цвет ’кветка, цвет бабы-знахаркі’). Параўн. чэш. babí list (Махэк, Jména rostl., 218). Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Уздзейнічаць чарамі, магічнымі словамі; заваражыць. — А ты не бядуй, уцешыла дзяўчынка Косціка. — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Даніленка. Ой, трыпутнічак, Трыпутнік!.. Зелле-зеллейка жывое!.. Ты цвіцеш Ды пры дарогах, — Зачаруй майго мілога!.. Трус. // перан. Падпарадкаваць свайму ўплыву; паланіць, прывабіць. [Міцьку] зачаравала суровасць ракі, яе патаемная сіла, якой ён раней зусім і не заўважаў. Лупсякоў. Тонкая, чарнявая, з касою — Пра такіх Кабзар пісаў не раз — Светлаю дзявочаю красою Ты тады зачаравала нас. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серпарэ́знік ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (гом., Кіс.; Бейл., Мат. Гом., Ян.; паст., лоеў., Сл. ПЗБ, ТС), ‘трыпутнік ланцэталістны, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), серпарэ́з ‘тс’ (Бейл.; барыс., брасл., Сл. ПЗБ), ‘крываўнік’ (ЛА, 1; Мат. Гом., ТС). Укр. серпорі́з ‘крываўнік звычайны’, рус. серпоре́знік ‘тс’. Ад серп і рэзаць, як сродак, які спыняе кроў пры парэзах (сярпом), параўн. “… як парэжам палец жнучы, дык добра прыкладаць серпарэзнік” (Сл. ПЗБ). Да семантыкі параўн. і крываўнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ннік ’чыстацел’ (ТС), ’расліна паўночнік, Knautia arvensis L.’ (Кіс., Мат. Гом.), ’трыпутнік, Plantago lanceolata L.’ (Сл. ПЗБ), ра́нік ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (лун., ЛА, 1). Розныя расліны з лекавымі ўласцівасцямі, ад рана1 (гл.), параўн. адносна апошняй: лісця таўком і заліваям сокам раны (жлоб., ЛА, 1). Параўн. таксама рус. ранник ’расліна Salvia aethiopis’, што Даль (4, 59) адносіць да ўтварэння ад рана2 (гл.). Магчыма пераасэнсаванне першаснай назвы пад уплывам другаснай матывацыі, параўн. ралнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спары́ш 1, ‑а, м.

Два спараныя прадметы (пра плады, расліны і пад., якія зрасліся). Бараноўскі з жонкаю апынуўся пад хвойкаю-спарышом. Гурскі. Два каласы, што выраслі на адной сцябліне, называюць спарышамі. «Полымя». // Два гліняныя гаршчочкі, злучаныя агульнай ручкай, у якіх бралі яду на поле. Лыска нясе за матузок торбачку з хлебам, а Кірык — спарышы з гарачай стравай. Пальчэўскі. У адной руцэ спарышы — снеданне дзеду. У другой — пучок вярбы. Лынькоў.

спары́ш 2, ‑у, м.

Аднагадовая расліна сямейства драсёнавых, якая расце каля дарог, добра паядаецца жывёлай і птушкамі. За хатаю быў агарод, а перад хатаю да самага гасцінца (крокаў з трыццаць) буяў спарыш і трыпутнік. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаро́жнік 1, ‑а, м.

1. Чалавек, які падарожнічае, вандруе; вандроўнік. Шматлікія гарадскія ратушы, саборы, храмы, палацы вабяць падарожніка. Сачанка. Дапытлівых і смелых вабяць і клічуць дарогі! Адных чакаюць нязведаныя сцежкі падарожнікаў і даследчыкаў, другіх — паветраныя прасторы, трэціх — марскія шляхі. Шыловіч.

2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе. Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прастачок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі. Якімовіч. Хімка навучала сына Адася.., каб добра пільнаваў хату, — бо .. яны жылі канцавымі і шмат заходзіла падарожнікаў. Гурскі.

падаро́жнік 2, ‑у, м.

Тое, што і трыпутнік. Дарогі той нідзе не было.., было звычайнае поле, якое зарасло скрозь лапушыстым падарожнікам, рамонкам, сівым купчастыя палыном... Сачанка. Двор увесь зарос падарожнікам, густым, цёмным. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр. лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус. лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін. шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур. ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар. ’падбел’, алан. лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон. лепёшечниктрыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск. lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен. lepeník, lepíš ’падбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск. leppä, эст. lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)