прадчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Загадзя адчуваць; мець прадчуванне чаго‑н. Трывожна заплакала кнігаўка на балоце, мабыць, прадчуваючы холад. Шчарбатаў. [Міця] прадчуваў, што добрыя адносіны з Лобікам наладзяцца, аднак няясная трывога закрадвалася ў душу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́мкаць, ‑ае; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя на «крум-крум» (пра крумкачоў). Трывожна крумкаў на сасонцы крумкач, махаючы крылом. Вялюгін.

2. Абл. Крактаць, квакаць (пра жаб). Крумкалі жабы ў кар’ерах, запоўненых вельмі дарагой тут вадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ускочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Хлопчыкі паўскаквалі з месц і ўраз апынуліся каля паляўнічага. Гамолка. Партызаны паўскаквалі на падводы, трывожна ўглядаліся ў ранішнюю далячынь. Жычка. На вадзе паўскаквалі бурбалкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́глянуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець. Выглянуць з-за вугла на вуліцу. □ Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. «ЛіМ».

2. Стаць відным, паказацца. Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрае́зджы, ‑ая, ‑ае.

Цяжкі або немагчымы для праезду. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакой, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Лынькоў. Сэрца .. [Даніка] стукала трывожна, часта, — а што калі дарога акажацца зусім непраезджай?.. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́тна,

1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.

3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́шне, прысл.

1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай. Брыль.

2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка. Чорны. Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грымо́ты, ‑мот і ‑аў; адз. грымота, ‑ы, ж.

Раскацістыя гукі грому, бою і пад. Грымоты кананады. □ Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак. Звонак. Калі вакол цішэла, не чуваць было грымотаў — рабілася трывожна. Арабей. Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наба́т, ‑у і ‑а, М ‑баце, м.

1. ‑у. Сігнал трывогі з выпадку якога‑н. бедства, які падаецца пры дапамозе звана. Трывожна гудзеў набат, народ рушыў да ратушы, штурмаваў яе, ломячыся ў дзверы. Шынклер.

2. ‑а. Вялікі барабан у войсках старажытнай Русі.

•••

Біць у набат гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’яні́ць, ‑ніць; незак., каго-што.

Прыводзілі, да стану ап’янення. // Прыводзіць да стану, падобнага ап’яненню. Цёплая майская ноч п’яніла галовы духмяным пахам квецені — сама што цвілі сады. С. Александровіч. Сена было мурожнае, яно абдавала гарачым пахам і трывожна п’яніла. Скрыган. Паветра п’яніла пахамі разапрэлай на сонцы зеляніны. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)