Трэпасце́ць ‘мігцець, мігацець’: зоркі трэпасця́ць (пруж., ЛА, 2). Да трапятаць (гл.), з т. зв. s‑intensivum паводле Махэка, параўн. укр. дыял. трепесі́ти ‘дрыжаць ад страху’, рус. трепеста́ть ‘дрыжаць’; узыходзіць да прасл. *trepotati/*trepetati (Борысь, 649; Махэк₂, 657; Фасмер, 4, 99; Сной₂, 781), з варыятнай асновай: зо́ркі трэпаця́т (бяроз., ЛА, 2), балг. звезди́те трептя́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцецьтрапятаць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Трапасні́, трэпысні́ ’лахманы’ (іван., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Відаць, звязана з трэпасце́ць ’мільгацець, ззяць (пра зоркі)’ (пруж., бяроз., ЛА, 2), на аснове якога выводзіцца больш агульнае значэнне ’матляцца, брындаць’, параўн. роднаснае трапятаць, гл. Экспрэсіўная суфіксацыя дзеяслова, магчыма, пад уплывам субстратных балтыйскіх форм, параўн. літ. žybsė́ti, blyksė́ti ’мільгацець, пабліскваць’. Сюды ж трэ́псы ’махры ў хустцы’ (кобр., ЛА, 4), ад якой магло ўтварыцца трэпысні́ па тыпу за́барсні ’вушкі ў лапцях, у якія прасоўваецца абора’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.

1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла. Самуйлёнак. У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці. Баранавых.

2. перан. Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо. Зарэцкі. // Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамце́ць ’мігцець, дрыжаць’ (Скарбы, Сцяшк.), ’калаціць’, ’дрыжаць ад жадання’ (брагін., З нар. сл.), ’брынкаць, бразджаць (аб паколатым посудзе)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’ляскаць’ (брагін., Шатал.), ’пакрывацца пухірамі, пячы’ (навагр., Сл. ПЗБ), тромце́ць ’дрыжаць, трапятаць’ (ТС). Укр. тремті́ти ’дрыжаць, трымцець, трапятацца’, польск. дыял. trzemcieć ’хістацца’, ст.-чэш. třměti ’тс’. Прасл. *trьmtěti ’дрыжаць’ роднаснае прасл. tręsti ’трэсці’, лац. tremere ’тс’, tremare ’дрыжаць’, ст.-грэч. τρέμω ’трасуся’, літ. trinksė́ ’грукаць, пастукваць’, лат. trimēt ’рухацца’, trīcēt ’дрыжаць, трэсціся’ (Махэк₂, 659; ЕСУМ, 5, 629). Гл. таксама трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск. trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ. trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск. trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́ ‘густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр. нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск. trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш. střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рхаць ’пералятаць з месца на месца; з шумам выпускаць паветра’ (ТСБМ; Нас.; Шымк. Собр.; Шат.; Гарэц., шальч., Сл. ПЗБ), пы́рхнуць (Федар. 1; Сержп.) ’пырскаць, крапіць, імжэць’: пырхае дошч (ашм., Сл. ПЗБ), выкл. пы́рх (пырьх) (ЭШ; мсцісл., Нар. лекс.), пырхун ’хто фыркае, пакашлівае’ (Шымк. Собр.), укр. пи́рха́ти ’узлятаць; фыркаць’, рус. пы́рхать ’фыркаць, кашляць’. Гукапераймальнае, суадноснае з пу́рхаць (гл.); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт, 168), стары выгук, імітуючы фырканне і адлёт птушкі, прадстаўлены варыянтамі ўкр. пирх, перх, порх, пурх; польск. pierzchać ’пырскаць, сыпаць іскрамі’, перан. ’уцякаць’, славен. prhati ’фыркаць, трапятаць’, чэш. prchati ’уцякаць’ і інш. даюць падставы Сною (497) бачыць супадзенне дзвюх асноў: прасл. *pъrxati ’пырхаць, узлятаць’ і *pьrxъ ’нешта распыленае’ (гл. перхаць), што зусім не абавязкова, улічыўшы анаматапеічны характар слоў, параўн. Банькоўскі, 2, 562 (рэканструюе *pṛ́xati ітэратыў да *pṛ́xnǫti); параўн. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 199; ЕСУМ, 4, 374.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымце́ць, трамце́ць ‘дрыжаць, калаціцца (ад стуку, удараў, ад страху)’, ‘трэсціся, калыхацца’, ‘пакрывацца рабізною (пра паверхню вады)’, ‘узмоцнена і часта біцца (пра сэрца)’, ‘махаючы крыламі, трымацца ў паветры’, ‘трапятаць ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця’ (ТСБМ, Некр. і Шат., Ласт., Сцяшк.; ашм., Стан., Ян., Растарг.), ‘дрынкаць, бразгатаць, дзілінкаць, тарахцець’ (Некр. і Байк.), зоркі трымця́ць ‘зоры мігцяць, ззяюць’ (ваўк., ЛА, 2), тромце́ць ‘дрыжаць’ (ТС), сюды ж ст.-бел. тремтенье ‘трапятанне, дрыжанне, матлянне’ (ГСБМ), гл. трамцець. Фармальная і семантычная блізкасць да літ. trìmti ‘дрыжаць ад холаду’, ‘лякацець’, лат. trimēt ‘рухацца’, tremt ‘баяцца’, ‘палохаць’ выклікалі меркаванні пра запазычанне ці пранікненне, што павінна было мець месца пасля падзення дыфтонгаў, але да падзення рэдукаваных у славянскіх мовах (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49; яго ж, PC, 1993, 1, 38; Лекс. Палесся, 14; Лучыц-Федарэц, Baltica, 3, 1, 169 і інш.). Меркаванне адхіляецца Анікіным (Опыт, 289), які канстатуе толькі роднасныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)