Сця́глі, сця́глы, сця́гля ’каленныя сухажыллі’ (шчуч., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), сцягле́ ’суставы, што злучаюць галёнку са сцягном’ (беласт., Стан.), сця́глясцягно’ (Сцяшк. Сл.). Гл. цяглі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клуб1 ’культурна-асветная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. клуб з англ. club (Шанскі, 2, 8, 165).

Клуб2 ’лятучая шарападобная маса пылу, дыму, пары, клубок’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Дуж-Душ., КЭС, лаг.). Укр. клуб, рус. клуб ’тс’, балг. кълбо, серб.-харв. клу̏пко, славен. klóbko ’тс’, польск. kłąb, чэш. kloub, славац. klbo, н.-луж. klub ’тс’. Прасл. klǫbъ параўноўваецца з лац. glomus, globus, на аснове якіх можна рэканструяваць *klombos як крыніцу праславянскай лексемы. Параўн. Трубачоў, Ремесл. терм., 108–109; Пізані, Paideia, 24, 3–6, 212; Мартынаў, Изоглоссы, 11. Апошні — прыхільнік італійскага паходжання прасл. klǫbъ, хаця абсалютныя сінонімы з балтыйскімі адпаведнікамі ў славянскіх мовах не выяўлены. Трэба ўзяць пад увагу тое, што нельга ў даным выпадку гаварыць аб генетычнай тоеснасці, паколькі італійскія і славянскія мовы не мелі агульнай прамовы. А калі ўлічыць, што славянскія пранікненні ў італійскую прамову адсутнічаюць, мы вымушаны дапусціць італійскую крыніцу для прасл. klǫbъ.

Клуб3 ’косці таза, тазавыя косці, якія выступаюць ніжэй пояса’ (Шат., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Клім., Мат. АС, Дразд., З нар. сл., КЭС, лаг.). Укр. клубсцягно’, польск. kłąb, чэш. kloub ’сустаў’, славац. klb ’сустаў, сцягно’, н.-луж. klubсцягно’, в.-луж. kluba ’тс’, палаб. klob ’тс’. Геаграфія klǫbъ у гэтым значэнні сведчыць аб агульнапаўночнаславянскай інавацыі. Генетычна klǫbъсцягно’ звязана з klǫbъ ’клубок’ (гл. клуб2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бядро́сцягно’. Рус. бедро́, укр. бедро́, польск. biodro, чэш. bedro, балг. бедро́, серб.-харв. бѐдро і г. д. Прасл. *bedro. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. femen, femur ’тс’; Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 33–34; Фасмер, 1, 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́шня1 ’галёнка, сцягно’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.), ’клюшня’ (Сержп. Пр., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. III). Гл. клюшня2-

Кле́шня2 ’калашына’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сцяц., Нар. лекс., Шатал., Тарнацкі, Studia). Апошні звязвае лексему генетычна з калашына (гл. калоша) (Тарнацкі, 24). Гл. клешняі·

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Палю́тка1, палу́тка, полютка, полутка ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.), полу́дка, полутка, полу́док ’тс’ (ТС). Ад пол- ’палова’. Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 134. Дакладная словаўтваральная паралель у серб.-харв. палутак ’палавінка’, полутка ’паўшар’е’.

Палю́тка2сцягно’ (Сл. Брэс.). Параўн. польск. poletek ’сала; бок тушы, кавалак’ < ро/ес ’тс’ < прасл. роШь (гл. поуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пялю́тка, пелю́тка ’палавіна качана, гарбуза’ (ТС), ’ягадзіцы; вульва’ (там жа), пэлю́тка ’ягадзіца; гузно’ (пін., Нар. лекс., Дразд.), ’сцягно’ (пін., Шатал.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад палутка (полутка, полудка) ’палавінка (звычайна качана)’ (ТС), што ўзыходзіць да *роlъtь ’палова тушы’ (Фасмер, 3, 316), гл. польць, полец; фармальна і семантычна збліжана з пялюстка, гл. пелюсць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́га1 ’жаба’ (Рам. 3, Нар. Гом.). Рус. калуж., тул. ля́га, ляга́ ’тс’. Да лягаць, ляга́цца, параўн. рус. паўн. ляга́ть ’біць’, ’адштурхоўваць’, ляга́ться ’рухацца’, ’калыхацца’, ’брыкацца’, ля́гасцягно’, ля‑д‑вея ’тс’, якія з прасл. lęgati (польск. ligać ’біць нагой’, чэш. líhati ’рухаць’, укр. ли́гнути ’ўдарыць’; і.-е. адпаведнікі: літ. lingúoti ’хістаць’, лат. linguôt ’хістацца’, ст.-інд. laηghati, laηghayati, rḗjate ’ўскоквае, скача, дрыжыць’, ірл. lingid ’скача’, ст.-в.-ням. lungar, ст.-англ. lunger ’хуткі’, лац. lumbus, ст.-ісл. lendсцягно’, ст.-грэч. ἐλαφρός ’лёгкі, рухомы’ (Слаўскі, 4, 250; Фасмер, 2, 548; Аткупшчыкоў. Из истории, 133; ён жа, Этимология–84, 193).

Ляѓа2 ’гультай, лежабок’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС; клім., Мат. Маг.), укр. ля́га, рус. смал., арл., бран. ля́га ’тс’, польск. (з іншым суфіксам) leguś, каш. legas, legan, славац. lehen, серб.-харв. чак. lêganj ’гультай, які ўвесь час ляжыць’. Да ляга́ць < прасл. lěgati > legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бядры́нец ’расліна Pimpinella saxifraga L.’, рус. бедрене́ц, укр. бедринець, бедрець, бедренець і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 269), польск. biedrzeniec, чэш. bedrník, bederník, bedernica (дыял.), серб.-харв. бѐдринац. Прасл., мабыць, *bedrьnьcь, да *bedroсцягно’ (расліна ўжываецца ў народнай медыцыне — павівальнай справе). Махэк₂, 50. Іншыя версіі ў Фасмера, 1, 142–143. Параўн. яшчэ Балейкі, SSlav., 5, 182–183. Лант (Language, 28, 128–133), спасылаючыся на ст.-слав. бедръно, зыходзіць з *bedrьnъ ’багаты’, якое адпавядае санскр. bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’ (< і.-е. *bhed‑r‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бедро́ ср.

1. (часть ноги) бядро́, -ра́ ср., сцягно́, -на́ ср.; (верхняя часть бедра) клуб, род. клу́ба м., мн. клубы́, -бо́ў;

широ́кие бёдра шыро́кія клубы́;

ру́ки на бёдра спорт. ру́кі ў бо́кі;

2. (часть туши) кумпя́к, -ка́ м.; сцягня́к, род. сцегняка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)