Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жніксусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2-3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жані́цца, жаню́ся, жэ́нішся, жэ́ніцца; зак. і незак., з кім.

1. Пра мужчыну: уступіць (уступаць) у шлюб.

Сын жэніцца.

2. (адз. л. не ўжыв.). Уступіць (уступаць) у шлюб.

Сусед з суседкай жэняцца.

Пакуль ж., загаіцца (прыказка).

|| зак. ажані́цца, ажаню́ся, ажэ́нішся, ажэ́ніцца (да 1 знач.) і пажані́цца, -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца (да 2 знач.).

Сын сёлета ажаніўся.

Вырашылі п.

|| наз. жані́цьба, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́меж ’поруч, побач’ (ТСБМ), ’побач, праз мяжу’ (ЖНС), ’паміж’ (Бяльк.), поміж ’паміж’ (ТС). Польск. pomiędzy ’паміж’, między ’тс’, славац. pomedzi ’паміж’, pomedzie ’мяжа’. Ад по- і меж (гл.). Параўн. поме́жнік (гл. памежнік) ’сусед па палетку’ (ТС). Гл. яшчэ мяжа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сабраць нейкую колькасць ўраджаю бульбы, агуркоў і пад. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго‑н. Навыбіраць спелых яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны парабак з панскага двара. Луфераў. / у знач. наз. беззяме́льны, ‑ага, м. [Захараў:] — Ён [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. [Шэя:] — Ай, ай, няхай бы, сусед, мне даў [куфэрак], я б сам усё гэта зрабіў, навошта суседу мардавацца. Гартны.

2. Разм. Мучыцца, пакутаваць. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова [экзаменацыйная]. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жані́ць, жаню, жэніш, жэніць; заг. жані; незак., каго, з кім і без дап.

Шлюбам злучаць у пару для сямейнага жыцця, рабіць жанатым (пра мужчыну). — Ці не думаеш, бабка, ты жаніць мяне? — Самі, панічок, жаніцеся... Колас. Сусед Ануфрэй жэніць свайго старэйшага сына. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафесі́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прафесіянальны. Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед. Васілевіч. Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушава́цца 1, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; незак.

Саромецца, бянтэжыцца. І сусед тушаваўся, ледзь паспяваў сказаць: «Дзякую, дзякую, дзякую...» Пестрак. Ніякавела, тушавалася пад людскімі позіркамі дзяўчына, прыспешвала крок. Місько.

тушава́цца 2, ‑шуецца; незак.

Зал. да тушаваць ​1.

тушава́цца 3, ‑шуецца; незак.

Зал. да тушаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.

Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)