сусе́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сусе́д сусе́дзі
сусе́ды
Р. сусе́да сусе́дзяў
Д. сусе́ду сусе́дзям
В. сусе́да сусе́дзяў
Т. сусе́дам сусе́дзямі
М. сусе́дзе сусе́дзях
Кл. сусе́дзе -

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сусе́д, -а, М -дзе, мн. сусе́дзі, -дзяў і (з ліч. 2, 3, 4) сусе́ды, -даў, м.

Чалавек, які жыве блізка, побач з кім-н. або займае месца, бліжэйшае да каго-н.

С. па пад’ездзе.

С. па купэ.

С. па палаце.

|| ж. сусе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. сусе́дскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусе́д м. сосе́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сусе́д, ‑а, М ‑дзе; мн. суседзі, ‑яў; м.

1. Чалавек, які жыве паблізу каго‑н. або побач з кім‑н. Потым Алік бліжэй «пазнаёміўся» з Леўкіным — яны сталі суседзямі, атрымаўшы сумежныя пакоі ў адной кватэры. Дадзіёмаў. Дзяцей з двара нікуды не выпускалі — каб яшчэ не надумаліся па суседзях хваліцца: «А наш татка дадому вярнуўся!» Васілевіч.

2. Той, хто займае месца, бліжэйшае да каго‑н. Фёдар Каваль сядзеў і ўсё паглядаў у акно, аж пакуль не прачнуліся суседзі па купэ. Хомчанка. Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак. Брыль. Разам з .. [Толем] ішоў Міхась Прахарэвіч — яго лагерны дружбак і сусед па палаце. Якімовіч.

3. Дзяржава, мясцовасць, якія мяжуюцца з іншай дзяржавай, мясцовасцю, а таксама насельніцтва іх. Мае браты, мае суседзі, свабодны, новы польскі люд! Няхай жа песняй звонкай медзі красуе наша дружба тут! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сусе́д ’чалавек, які жыве паблізу, побач або займае бліжэйшае месца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), сусе́дзь ’тс’ (Ян.), сасе́д, сасе́дзь ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. сусѣдъ ’тс’ (Карскі 1, 122), сусѣда ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сусі́д(а), рус. сосе́д, дыял. сусе́д, ст.-рус. сусѣдъ, польск. sąsiad, в.-луж. susod, н.-луж. sused, чэш. soused, славац. súsed, серб.-харв. су̏сјед, славен. sósẹd, балг. съсе́д, макед. сосед, ст.-слав. сѫсѣдъ. Прасл. *sǫsědъсусед’, дэрыват з прыст. *sǫ‑ і назоўнікавым коранем *‑sěd‑ < *sěděti ’сядзець’; гл. Шустар-Шэўц, 1380, Фасмер, 3, 726; Трубачоў, Проспект, 80; ESSJ SG, 1, 240. Борысь (540) разглядае як аддзеяслоўны назоўнік ад *sъ‑sěsti () ’сесці разам, побач’, першапачаткова як назва дзеяння з наступным пераходам *sъ‑ > *sǫ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сосе́д сусе́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаваркі́, -а́я, -о́е.

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

Г. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сварлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да сварак, спрэчак.

С. сусед.

С. характар.

|| наз. сварлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угне́ваны, -ая, -ае.

Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў.

У. сусед.

У. голас.

|| наз. угне́ванасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкамендава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. і незак. (кніжн.).

Назваць (называць) сябе пры знаёмстве.

Рэкамендуюся: ваш сусед па купэ.

|| зак. таксама адрэкамендава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)