марко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; незак.

Сумаваць, тужыць; журыцца. Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамены. Колас. [Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приуныва́ть несов. сумава́ць, журы́цца, тужы́ць, нудзі́цца, засмуча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тужи́ть несов., нар.-поэт., разг. тужы́ць, сумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Жыць бедна, цярпець нястачу.

Век ён гаруе.

2. Тужыць, сумаваць, перажываць якое-н. гора.

Г. па дачцэ.

|| наз. гарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Рабіць уздыхі.

2. перан., па кім-чым. Сумаваць, тужыць.

У. па каханай.

|| аднакр. уздыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горю́ниться несов., прост., нар.-поэт. сумава́ць, тужы́ць, марко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуча́ть несов.

1. нудзі́цца;

2. (томиться, тосковать) сумава́ць, марко́ціцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жальбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

Разм. Сумаваць, тужыць па кім‑, чым‑н. Не жальбую пра мінулы час я, адкаснецца ад мяне сумота. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Жан. да рыбак.

2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)