прастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прашыць у строчку. Прастрачыць каўнер у сарочцы.

2. і без дап. Зрабіць серыю выстралаў, даць чаргу (пра аўтаматычную зброю). У апошні раз прастрачыў аўтамат, гулка ўдарыла вінтоўка, і.. адразу запанавала глыбокая цішыня. Курто. Хоць бы прастрачыў хто з аўтамата Здрадлівую ціш такой начы... Аўрамчык.

3. і без дап. Страчыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страляць, біць / з аўтаматычнай зброі: страчыць / залпамі ці часта: паліць; смаліць, татакаць (разм.) □ весці агонь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ката́ть несов.

1. кача́ць;

ката́ть мяч кача́ць мяч;

2. (возить) вазі́ць, ката́ць;

ката́ть кого́-л. в автомоби́ле, на ло́дке вазі́ць (ката́ць) каго́е́будзь у аўтамабі́лі, на ло́дцы;

3. (быстро или много ездить) прост. е́здзіць;

он на па́ре лошаде́й взад и вперёд ката́ет ён на па́ры ко́ней уза́д і ўпе́рад е́здзіць;

4. (придавать округлую форму) кача́ць;

ката́ть из хле́ба ша́рики кача́ць з хле́ба ша́рыкі;

5. (разглаживать при помощи катка, валька) кача́ць;

ката́ть бельё кача́ць бялі́зну;

6. (плющить или вытягивать) техн. кача́ць;

ката́ть листово́е желе́зо кача́ць ліставо́е жале́за;

7. (выделывать из битой шерсти) валі́ць;

ката́ть ва́ленки валі́ць валёнкі;

8. (стремительно, энергично что-л. делать — писать, танцевать и т. д.) перен., прост. (писать) піса́ць, страчы́ць; (танцевать) танцава́ць, скака́ць;

ката́ть дра́мы піса́ць (страчы́ць) дра́мы;

ката́ть трепака́ танцава́ць (скака́ць) трапака́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Строк1 ‘авадзень’ (Маш., Дразд., Сцяц. Сл., Скарбы; кіраў., Нар. сл.), ‘здрок, Gasterophilidae’ (Федар. 4, Сцяшк. Сл.; брэсц., гродз., шчуч., ЛА, 1), строк, стрэк ‘авадзень’ (гродз., свісл., шчуч., баран., асіп., пін., гарад., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), страк, стрэк ‘страказа’ (дзятл., шчуч., Сл. ПЗБ). Рус. строка́, стрёк ‘авадзень, сляпень’, ц.-слав. стръкъ, чэш. streček, славац. streček, н.-луж. stśak, в.-луж. ćělčk, серб.-харв. штр̑к ‘тс’, балг. щръ́клица. Прасл. *strěkъ (рэканструкцыя Махэка₂, 585). Вытворнае ад *strěkati, гл. стрыка́ць. Шустар-Шэўц (1367–1368) як праславянскае ўзнаўляе *strečьkъ. Арашонкава і інш. (Весці, 1969, 4, 129) бел. строк параўноўваюць з літ. straglỹs//straklys ‘страказа’, stràkas ‘бойкае дзіця’, strakùs ‘здольны высока падскочыць’, straksėti ‘падскокваць’, што, магчыма, датычыць толькі значэння ‘страказа’, гл. Астрэйка, АКД, 8. Фасмер (там жа), прынамсі параўнанне з strakùs лічыць ненадзейным, а Махэк₂ (там жа) у якасці паралелі прыводзіць ням. stechen ‘калоць’ з ‑к‑ замест g і ўстаўкай ‑r‑.

Строк2 ‘тэрмін’ (Бяльк., Пятк. 2, ТС; беласт., Сл. ПЗБ; Жд. 1, Ян.; в.-дзв., Шатал.). З рус. срок ‘тс’ з устаўным т (паходзіць ад *sъrekti ‘дамовіцца’, гл. рэкнуць).

Строк3 ‘від шва’ (Сл. рэг. лекс.), стро́чка ‘шво’ (Мат. Гом.). Узыходзіць да прасл. *strokъ ‘укол, пракол’, звязанага чаргаваннем з прасл. *strěkati ‘калоць’ (ЕСУМ, 5, 448). Адсюль страчы́ць ‘шыць, вышываць суцэльным швом’ (ТСБМ), ‘шыць уручную’ (мядз., Сл. ПЗБ). Параўн. страка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)