страчы́ць, страчу́, стро́чыш, стро́чыць; стро́чаны; незак.

1. што і без дап. Шыць на швейнай машыне, вышываць суцэльным швом.

С. сукенку.

С. цэлы вечар.

2. перан., што і без дап. Хутка, паспешна пісаць (разм.).

С. ліст.

3. перан., без дап. Страляць (пра частую стральбу з аўтаматычнай зброі).

С. з кулямёта.

|| зак. настрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны (да 2 знач.) і прастрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страчы́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. страчу́ стро́чым
2-я ас. стро́чыш стро́чыце
3-я ас. стро́чыць стро́чаць
Прошлы час
м. страчы́ў страчы́лі
ж. страчы́ла
н. страчы́ла
Загадны лад
2-я ас. страчы́ страчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час стро́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

страчы́ць несов.

1. порт. строчи́ть;

с. рукавы́ — строчи́ть рукава́;

2. перен., разг. (писать) строчи́ть, ката́ть;

с. пісьмо́ — строчи́ть (ката́ть) письмо́;

3. (стрелять из автоматического оружия) строчи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страчы́ць, страчу, строчыш, строчыць; незак., што.

1. Шыць, вышываць суцэльным швом. Страчыць рукаў. Страчыць сукенку. // і без дап. Разм. Шыць на швейнай машыне. Шкуркі белыя дастаў, Ніткі і машыну: Шые, строчыць... Хутка стаў І краўцом хлапчына. Бялевіч.

2. перан.; і без дап. Разм. Хутка, паспешна пісаць. Пытаюць анкеты: калі я і дзе нарадзіўся? Калі я вучыўся? І з кім і калі ажаніўся?.. І строчым адказы... Старанна!.. Кірэенка. // Хутка гаварыць. Жанчына трухае побач, строчыць несупынна, звягліва. Савіцкі.

3. без дап. Страляць (пра частую стрэльбу з аўтаматычнай зброі). Бесперапынна сакаталі два ручныя партызанскія кулямёты, страчылі аўтаматы. Васілеўская. Каля чыгуначнага моста .. чуваць рэдкія чэргі. Гэта на правым флангу .. строчыць Яша Шакурка. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастрачы́ць гл. страчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і страчыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрачы́ць², -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; зак.

Пачаць страчыць (у 2 і 3 знач.).

Застрачыў кулямёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строчи́ть несов., в разн. знач. страчы́ць;

строчи́ть на маши́не страчы́ць на машы́не;

строчи́ть письмо́ страчы́ць ліст;

строчи́ть из пулемёта страчы́ць з кулямёта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страчы́цца, строчыцца; незак.

Зал. да страчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страчы́цца несов., страд. строчи́ться; см. страчы́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)