паўстаго́ддзя, н.

Палавіна стагоддзя, пяцьдзесят гадоў. [Арэшкін:] — Тут у нас ёсць нехта Шаблюк, старэйшы настаўнік... Безумоўна, заслужаны чалавек... Нешта каля паўстагоддзя працаваў на ніве народнай асветы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаве́т, ‑у, ДМ ‑веце; м.

Наказ, дадзены кім‑н. сваім наслядоўнікам або патомкам. Ленінскія запаветы. □ Паміраючы, бацька пакідаў запавет сыну, дзядзька — пляменніку, старэйшы брат — малодшаму. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прота..., (а таксама прата...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) словам: «першапачатковы», «першасны», напрыклад: протагісторыя, протанеаліт, прататып; 2) словам: «вышэйшы», «старэйшы», «галоўны», напрыклад: протадыякан, протаіерэй, пратапоп.

[Грэч. prōtos — першы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.

2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

В. смеласцю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з арганізма.

Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. выдзяле́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.)

|| прым. выдзяля́льны, -ая, -ае (паводле 3 знач.).

В. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перадо́льшыстарэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2–3, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бальшу́н, ‑а, м.

Разм. Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і; падлетак. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся. Лобан. // Наогул большы па ўзросту. У канцы алеі Гушкалкі мільгаюць — Бальшуны паселі, Пад неба ўзлятаюць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кплі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць кплівага; насмешлівасць. Яны [Марынка і Паходня] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго: ён ставіўся да яе з ласкай, але па-апякунску, як старэйшы, яна да яго — са стрыманай дзявочай кплівасцю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ра ж., в разн. знач. опо́ра; (надёжная защита — ещё) опло́т м.;

пункт ~ры — то́чка опо́ры;

старэ́йшы сын — а. сям’і́ — ста́рший сын — опо́ра семьи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маёр ’афіцэрскае званне ў арміі, міліцыі, вышэйшае за капітана’ і ’асоба, якая яго носіць’ (ТСБМ), ст.-польск. майоръ ’начальнік’, ’кіраўнік’ (1711 г.). Запазычана з польск. major < ням. Major < ісп. mayor, якое з лац. maior ’большы, старэйшы’ (Булыка, Запазыч., 195; Голуб-Ліер, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)