старэ́йшы, -ая, -ае.

1. Якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.

С. сын.

Старэйшая ў сям’і.

2. старэ́йшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.знач. наз.). Дарослы.

Старэйшых павінны слухаць меншыя.

3. Які даўно ўтварыўся, узнік.

Старэйшая школа горада.

4. Які стаіць вышэй за іншых па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. па званні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старэ́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старэ́йшы старэ́йшая старэ́йшае старэ́йшыя
Р. старэ́йшага старэ́йшай
старэ́йшае
старэ́йшага старэ́йшых
Д. старэ́йшаму старэ́йшай старэ́йшаму старэ́йшым
В. старэ́йшы (неадуш.)
старэ́йшага (адуш.)
старэ́йшую старэ́йшае старэ́йшыя (неадуш.)
старэ́йшых (адуш.)
Т. старэ́йшым старэ́йшай
старэ́йшаю
старэ́йшым старэ́йшымі
М. старэ́йшым старэ́йшай старэ́йшым старэ́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старэ́йшы

1. прил. (по возрасту) ста́рший;

с. брат — ста́рший брат;

2. сравнит. ст. ста́рше, поста́рше, бо́лее ста́рый;

гэ́ты чалаве́к с.э́тот челове́к ста́рше (поста́рше)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

1. Выш. ст. да прым. стары.

2. Той, якому больш гадоў у параўнанні з кім‑н.; самы дарослы сярод каго‑н. Старэйшая сястра. □ Андрэй, старэйшы Пракопаў сын, быў у Чырвонай Арміі. Колас. Петрусю, старэйшаму брату Шурыка, споўнілася сем год, і ён пайшоў у школу. Арабей. / у знач. наз. старэ́йшы, ‑ага, м.; старэ́йшая, ‑ай, ж. За ўсё сваё жыццё, якое пачало адкладвацца ў памяці пасля смерці маткі, .. [Данік] прывучыўся слухаць старэйшых. Грамовіч. // Ужываецца пры прозвішчы для таго, каб падкрэсліць розніцу ў пакаленнях, у гадах. Заехалі да старэйшага Крушынскага, які піша вершы пад псеўданімам Антон Цярэшка. Бядуля.

3. Які даўно існуе, узнік, утварыўся. Старэйшы тэатр краіны. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». Добрушскі цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы» — старэйшае прадпрыемства Беларусі. «ЛіМ». // Які даўно займаецца чым‑н.; вопытны, спрактыкаваны. П’ер Паола Пазаліні — старэйшы майстар італьянскага кіно. «Маладосць». // Найстарэйшы. [Жэня:] — А ты [Васіль] пагавары з самымі старэйшымі бабулямі і дзядулямі. Якімовіч.

4. у знач. наз. старэ́йшыя, ‑ых. Дарослыя; проціл. дзеці. Пад Сталінград на выручку старэйшым Мы не спазніліся ні на хвіліну. Аўрамчык. Маруся кажа, што над старэйшымі нельга насміхацца. Мыслівец.

5. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім‑н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Веставы стараўся не дыхаць, шукаў вачыма старэйшага па званню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старэ́йшы

1. (выш. ст. ад стары) älter;

2. (у групе, класе і г. д.) älter;

студэ́нты старэ́йшых ку́рсаў Studnten der höheren Semster

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пліній Старэйшы

т. 12, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дыянісій Старэйшы 4/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рані-Старэйшы 10/637

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пліній Старэйшы 3/23, 404, 40 5; 5/511; 8/472; 9/577

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хоўн Н. Старэйшы 5/151

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)