тра́нты, -аў (разм.).

1. Лахманы, старая падраная адзежа, бялізна.

2. Пра жаночыя ўборы (неадабр.).

Кожны дзень новыя т. купляе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стару́ха стара́я, -ро́й ж., бабу́ля, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залатні́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Старая мера масы, роўная 1/96 фунта або 4,26 грама.

Малы з., ды дарагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяршо́к¹, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Старая мера даўжыні, роўная 4,4 см.

У аршыне шаснаццаць вяршкоў.

|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фістула́, -ы́, мн. -ы́, -ту́л, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Тое, што і фальцэт.

Спяваць фістулой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́ва уст., поэт. дзе́ва, -вы ж.; (девушка) дзяўчы́на, -ны ж., мн. дзяўча́ты, -ча́т;

ста́рая де́ва стара́я дзе́ўка, векаву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняпа́лы, -ая, -ае.

1. Які прыйшоў ва ўпадак, збяднелы.

Заняпалая ў мінулым гаспадарка.

2. Хваравіты, слабы здароўем.

Заняпалая старая.

|| наз. заняпа́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лама́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ма́к, ж. (разм.).

1. Старая або сапсаваная рэч.

2. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векову́ха, векову́ша обл., прост. векаву́ха, -хі ж., стара́я дзе́ўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).