Тужылец, ст.-бел. тужылецъ ‘туземец’ (Скарына, ГСБМ). Адзінкавая фіксацыя ў Скарыны ставіць пытанне пра калькаванне больш распаўсюджанага тубылец (гл.), відаць, пад уплывам чэш. bydliti, bydleti ‘жыць’. Пра канкурэнцыю жыць і быць на балцка-славянскай тэрыторыі гл. Суднік, Полесье и этногенез славян. 1983, 59–61, параўн.: My тут век жыво́м, то му ту́больцы (ТС). Гл. жылец, жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабі́нец ’царкоўны цвінтар’, ’бабінец’ (БРС, Нас., Гарэц., Бесар.). Укр. баби́нець ’бабінец, месца, дзе збіраюцца старыя жанчыны’ (рус. бабине́ц, мабыць, запазычана з укр. мовы, але адкуль такі націск?). Вытворнае ад ба́ба 1 (суфікс ‑иньць). Першапачаткова — ’месца, дзе збіраюцца бабы’. Параўн. таксама польск. babiniec, чэш. babinec. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з зах.-слав. моў, дзе суфікс ‑inьcь у nom. loci вельмі прадуктыўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.

2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў. «Звязда». На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні. Корбан.

3. У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік. // Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ганара́р (БРС). Рус. гонора́р, укр. гонора́р. Як мяркуюць Фасмер (1, 437) і Шанскі (1, Г, 128–129), запазычанне з ням. Honorar, а гэта з лац. honorārium ’узнагарода’ (аб гісторыі слова падрабязней гл. у Шанскага, там жа). Можна ставіць пытанне, ці бел. і ўкр. словы не запазычаны праз рус. мову (для канкрэтнай гісторыі бел. і ўкр. слоў не хапае даных). Наўрад ці паміж бел. ганара́р і ст.-бел. гонорариумъ (XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 84) ёсць прамая сувязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гада́ць ’гаварыць, расказваць’ (Нас.), га́даць ’пляткарыць’ (КЭС). Рус. дыял. (смал.) гада́ть ’гаварыць’, укр. дыял. (лем.) гада́ти ’гаварыць, размаўляць’ (гл. Рудніцкі, 522, 781). Запазычанне з польск. gadać ’тс’ (а гэта да прасл. *gadati, гл. Слаўскі, 247–248). Толькі ў польск. мове, калі не лічыць славен. дыял. gadati ’балбатаць, плявузгае’, слав. *gadati атрымала значэнне ’размаўляць, гаварыць’ (з XV ст.). Можна ставіць пытанне: ці бел. гада́ны ’гавораны, казаны’ (Нас.), якое Насовіч (там жа) выводзіць ад гада́ць, не адлюстроўвае непасрэдна польск. gadany (ад gadać)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галі́ць ’брыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́ть ’брыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́стра нареч.

1. (оттачивать) о́стро;

2. (остроумно) остро́; (резко — ещё) кру́пно; (о речи — ещё) хлёстко;

в. ста́віць пыта́нне — остро́ ста́вить вопро́с;

в. ска́зана — о́стро ска́зано;

в. пагавары́ць — остро́ (кру́пно) поговори́ть;

в. ўспрыма́ць — остро́ воспринима́ть;

◊ трыма́ць ву́ха в. — держа́ть у́хо востро́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)