спеши́ть несов. спяша́цца;

не спеша́ не спяша́ючыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

Лясны п.

Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).

2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).

П. вайны.

П. рэвалюцыі.

Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.

|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упершыню́, прысл.

Першы раз. Упершыню за ўсю дарогу .. [Васілю] захацелася не спяшацца, прыпыніцца, пачакаць. Мележ. «Мама!».. Упершыню пачула баба такое слова ад пасынка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спець ‘рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. спі́ти, рус. спеть, стараж.-рус. спѣтиспяшацца, імкнуцца, садзейнічаць’, польск. śpiaćспяшацца, наганяць’, в.-луж. spěć ‘удавацца’, чэш. spětiспяшацца’, славац. spieť ‘тс’, серб.-харв. до́спијети ‘даспець, паспець’, славен. spétiспяшацца, спець’, балг. спе́я ‘спець’, ст.-слав. спѣти, спѣѭ. Прасл. *spěti, *spějǫ ‘спець; спяшацца; дасягаць’ роднаснае літ. spė́ti ‘паспяваць; мець час, мець вольны час’, лат. spẽt ‘пераадольваць, магчы’, ст.-інд. sphāyāte ‘ён працвітае, сыцее’, ст.-в.-ням. sputenспяшацца’, лац. spatium ‘прастора, працягласць’, да і.-е. *spe‑ ‘удавацца, добра расці’. Гл. Покарны, 983; Траўтман, 274; Фасмер, 3, 734 з іншай літ-рай; Шустар-Шэўц, 1338; Бязлай, 3, 297; Борысь, 619; ЕСУМ, 5, 375–376. Уваходзіць у гняздо прасл. *spěxъ (гл. спех), *spěšiti (гл. спяшацца), *sporъ (гл. спор1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаце́ць ’хутка бегчы (аб конях)’ (Шат.), ’бегчы вельмі хутка’ (Бяльк.), луп. лопоце́ць ’бегчы, спяшацца’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapatúoti ’падскокваючы бегчы або ехаць на кані’, ’спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паспе́ецца, безас. зак.

Разм. Не трэба спяшацца, яшчэ ёсць час. Язэп ведаў гэтую небяспечную, страшную работу [мінёраў]. Ды і час яшчэ трываў. Паспеецца з сяўбой, абы добра размініравалі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўскура́ць (nauskurać) ’паспець, успець’ (Арх. Федар.). Гл. ускурацьспяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́светла, прысл.

Завідна, да надыходу цемнаты. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт. Быкаў. Як якога дня вяртаўся Алёшка дадому: бывала, што і засветла, а бывала, што і прыцемкам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з інф., з чым і без дап.

Разм. Тое, што і спяшацца. Ганька не спяшае абувацца. Васілевіч. Тут станцыя, з усіх канцоў Саюза Бягуць, спяшаюць цягнікі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамза́ ’балбатуха, лапатуха’ (смарг., Сл. ПЗБ), трамзі́цьспяшацца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)