Брэк ’спакой’ (Шат.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.

1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

На рабоце яго не турбавалі.

2. Хваляваць, трывожыць.

Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сугамо́нне ’спакой’ (Мат. Маг.). Гл. угамон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, захістаць, прымусіць калыхацца.

Вецер скалыхнуў жыта.

С. калыску (гайдануць з боку ў бок).

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

Навіна скалыхнула народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спо́льга ‘спакой, спачынак’ (Ян.). Да польга ‘тс’, гл. польза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́нкавы нару́жный, вне́шний;

в. вы́гляд — нару́жный (вне́шний) вид;

в. спако́й — нару́жное (вне́шнее) споко́йствие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прамі́н ’прамінка, перапынак’ (Нас.), сюды ж прамілах ’спакой’ (=перапынак) (шальч., Сл. ПЗБ), прапілоўваць ’мінаць’ (ТС). Да мінаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адскрыпе́ць, ‑пяю, ‑піш, ‑піць; ‑пім, ‑піце; зак.

Скончыць (перастаць) скрыпець. Вазы адскрыпелі ў нізіне і стаў аглушальны спакой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нару́жный во́нкавы; (находящийся снаружи) знадво́рны;

нару́жное споко́йствие во́нкавы спако́й;

нару́жная дверь знадво́рныя дзве́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)