Кле́тачка ’соты, матачнік’ (Мат. Гом.), ’сетачка з дзіркамі ў вуллі, праз якія матка не можа пралезці’ (Сцяшк.). Гл. клетка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Зрабіць апыленне (у 1 знач.). «Кольки ж.. яны зробяць вылетаў за дзень! — думае.. [Міхалка]. — Колькі кветак апыляць, колькі мёду назносяць у соты!» Якімовіч.

2. Пакрыць пылападобным атрутным саставам расліны, глебу, вадаёмы з мэтай знішчэння шкодных насякомых або ўзбуджальнікаў хвароб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́за ’вашчына, соты’ (Гарэц., Мядзв., Др.-Падб., Касп., Бяльк.), вуза́ ’тс’ (Сцяшк.); ’пчаліны клей, пропаліс’ (БРС), рус. уза́ ’тс’, дыял. ву́за ’ячэйка ў сотах’, польск. дыял. węza, węźnia ’аснова з воску, на якой пчолы робяць ячэйкі’, чэш. дыял. uzda, huzda ’сухія соты’. Да *vǫza, звязанага з вузел, вязаць (Гараеў, 385; Фасмер, 4, 152; Ніч, JP, 28, 14; Махэк₂, 673). Значэнне ’пчаліны клей’ (БРС) замацавалася, відаць, пад уплывам рус. літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сталка ’прыстасаванне ў калодзе для адгадвання мёду’ (карм., Мат. Гом.). Утворана прыстаўкай па‑ ад столка ’слой, пласт, складка’ (гл.). Параўн. таксама роднаснае ўкр. стільник ’соты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́пны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і руплівы. «Такі ўжо рупны, — падумаў Бяньчук пра Васіля, — не паспеў адаспацца з дарогі і, глядзі, у заработках ужо». Гроднеў. Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. Багдановіч. Рупная праца беларускіх перакладчыкаў.. добра сведчыць пра творчую сталасць нашай літаратуры. У. Калеснік. Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́тка ‘сотня’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат.), ‘пляшка (100 г гарэлкі)’ (Ян.), ‘адна сотая частка якой-небудзь адзінкі, меры (гектара і пад.)’ (ТСБМ, Ян.), звычайна со́ткі мн. л. ‘выдзелены ўчастак зямлі для апрацоўкі’, ‘прысядзібны ўчастак’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́тка ‘тс’. Да соты (гл.) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́тнік ‘начальнік сотні воінаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘паліцэйскі чын у час прыгоннага права’ (Стан.), ‘галоўны плытагон’ (ваўк., віл., Сл. ПЗБ). Укр. со́тнік, рус. со́тник, ст.-слав. сътьникъ; да сот‑ (гл. соты), з суф. ‑н‑ і ‑ік. Калькуе грэч. έκατοντάρης ‘сотнік, цэнтурыён’ ад έκατον ‘сто’; гл. Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мачнік ’рамачны вулей’ (ТСБМ), рамо́ўка ’тс’ (Касп.), ра́мавік ’тс’ (Мат. Гом.), рамаві́к ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), рамо́вачнік, рамча́к ’тс’ (Мат. Гом., Касп.), рамко́вік ’тс’ (докш., Сл. ПЗБ). Ад рама 1 (гл.), што звязана з новай канструкцыяй вулля: не калодачны ці борцавы вулей, а вулей з рамкамі, дзе пчолы робяць соты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэм 1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).

Крэм 2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ша ’выган, месца, дзе пасецца жывёла; выпас’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Др.-Падб., Бяс., Маш., Булг., Гарэц., Чуд., Мал., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), ’трава на пашы’ (Клім., Бес., ТС), ’аранне, ворыва’ (Нас.), ’соты’ (кіраў., Нар. сл.), ’корм для пчол’ (раг., З нар. сл., Сл. ПЗБ), па́жа ’трава на папасе’ (глус., Янк. 1; ТС). Укр. па́ша ’корм для скаціны’, рус. па́ша́, бран., смал., і ёнаўск., прэйльск. ’луг, паша’, зах.-бран. ’ворыва’, польск. pasza (pasia, paś, paśń, pasznia, pasidło, pastwa) ’корм траваедных жывёл, лугавая расліннасць’, ’паша’, славац. páša ’паша’, ’корм (падножны)’, ’пасьба’, славен. páša, серб.-харв. па̏ша ’тс’, макед., балг. паша ’паша’. Прасл. paša < pas‑ja (Праабражэнскі, 2, 31; Фасмер, 3, 223; Махэк₂, 436; Скок, 2, 614). Да пасці, пасвіць, пастух (гл.). Палес. па́жа — у выніку кантамінацыі лексем паша і ежа. Кюнэ (86) выводзіць бел. лесему з польск. pasza. Няма падстаў. Значэнне ’соты’, ’корм пчол’ — табу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)