◎ Кры́цік ’верхні сноп, якім накрываюць бабку’ (Шатал.). Да крыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґірле́на ’вялікі сноп абмалочанага жыта’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Да гірля́нда?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., з інф.
Разм. Затрымацца, прыпазніцца; замарудзіць. Колькі гора з .. [Рыгорам] бывае І ў часіну малацьбы. Ці асцё зарэжа ў воку, Ці змарудзіць сноп падаць. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́старанак, ‑нка, м.
Абл. Застаронак. У вачах стаяла чырванабокая малатарня, якая глытала сноп за снапом, апустошвала гумно да самага дна і ўжо дабіралася да апошняга рада ў прыстаранку. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Абл. Ацяжэць. Доля ты нашая — сумнае жніва, думка пра сноп, што сцяжэе ў руках... Капае званка на сэрца, на нізу горкая песня — сляза жаўрука... Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́ра, ‑ы, ж.
Спецыяльны ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, трактары і пад. для асвятлення шляху. Жаўтавата-белы сноп святла ад фары разразаў лёгкую шэрань ліпеньскай ночы, выхопліваў з яе прысады. Асіпенка.
[Фр. phare.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэ́длік ’сноп’ (Сцяшк. МГ). Слова не зусім яснае па паходжанню. У іншых крыніцах яго няма, няма і ў суседніх мовах (рус., укр., польск.). Можна толькі прывесці некаторыя меркаванні наконт магчымасці этымалагізавання. У бел. мове ёсць слова мэ́длік (з шматлікімі фанетычнымі і марфалагічнымі варыянтамі; гл. ДАБМ, 874–877, № 286), якое азначае ’малая ўкладка снапоў у полі’. Можна думаць, што вэ́длік узнікла дысіміляцыяй з мэ́длік (м — л > в — л), а значэнне ’сноп’ (калі сапраўды такое ёсць) развілося з ’малой укладкі снапоў’ (’малая ўкладка снапоў > сноп’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Накопіч ’сноп, якім накрываюць мэндлік’ (навагр., Нар. словатв.), накопычыты ’накласці’ (Клімч.). Да καπά, капіца ^кладка снапоў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пучэ́лька ’невялікая звязка тытуню’ (ПСл). Да пучок, пук ’вязка, сноп’, параўн.: рэжэм цюцюну пучэчкох (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адне́куль, прысл.
З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)