смяхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж., у знач. вык.

Абл. Смехата. — Ты падары мне фота, Я ж без цябе сумую. — Не хлопец, а смяхота, Паперу мець ахвота, — Бяры мяне самую! Барадулін.

•••

Да смяхоты — тое, што і да смешнага (гл. смешны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́шны, ‑ая, ‑ае.

Смешны, забаўны. Уся .. [хлопчыкава] пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча. Лынькоў. Пацешны народ гэтыя малыя! Не было такога месяца, каб цудоўны сынок чым-небудзь не здзіўляў Васіля Цімафеевіча... Мележ. [Барсучаняты] былі такія мілыя, пацешныя, што хлопцам і ў думку не прыйшло іх забіваць. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перака́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераказаць.

2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача. Колас. Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэфны, ст.-бел. трефный ‘адборны, рэдкі’, ‘трапны, смешны, жартаўлівы’ (ГСБМ). З польск. trefny, trafny ‘адборны; жартаўлівы; дасціпны’ ад trafiać ‘трапляць у цэль; дасягаць мэты’, што да с.-в.-ням. trëffen ‘тс’ (Вінцэнц). Меркаванне пра крыніцу ў венг. tréfás ‘дасціпны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196) не мае падстаў, хутчэй праз чэш. trefny ‘меткі, адпаведны, падыходзячы’ ў часы ўзмацнення чэшскага ўплыву на польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́днысмешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδή ’спеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хаце́нне, ‑я, н.

Жаданне. [Шэмет:] Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. // Страсная пачуццёвая цяга. У яго нутры забурліла хаценне, але хмурная міна Зосі атручвала яго сэрца, і ён моцна злаваў. Гартны. На ўсякае хаценне ёсць цярпенне. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́шна,

1. Прысл. да смешны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму або з інф. Пра жаданне смяяцца. [Ядвіся] ж тут, але яго вочы не бачаць яе. І смешна ёй і радасна. Колас. Было смешна глядзець, як мой тоўсты дзядзька, нібы тая качка, перавальваючыся на кароткіх ножках, ціха падкрадваецца да куста. Каршукоў.

3. безас. у знач. вык., звычайна з інф. Дзіўна. Смешна, першыя дні шэрага хлеба не хапала. Мыслівец. Якая там стрэльба?.. Яе, папраўдзе сказаць, смешна і называць стрэльбай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар. // Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.

2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы. Колас. Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым. Капусцін.

3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)