сме́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сме́шны сме́шная сме́шнае сме́шныя
Р. сме́шнага сме́шнай
сме́шнае
сме́шнага сме́шных
Д. сме́шнаму сме́шнай сме́шнаму сме́шным
В. сме́шны (неадуш.)
сме́шнага (адуш.)
сме́шную сме́шнае сме́шныя (неадуш.)
сме́шных (адуш.)
Т. сме́шным сме́шнай
сме́шнаю
сме́шным сме́шнымі
М. сме́шным сме́шнай сме́шным сме́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сме́шны, -ая, -ае.

1. Які выклікае смех.

С. анекдот.

Смешнае здарэнне.

Смешна (прысл.) мне з такой работы.

2. Які выклікае іронію, насмешку.

С. вобраз.

3. перан. Недарэчны, такі, што нельга ўспрымаць сур’ёзна.

Смешныя патрабаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́шны смешно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае смех, весялосць; пацешны, забаўны. Смешнае апавяданне. □ [Хлопец] быў, бадай, прыроджаны комін, бо ўмеў сур’ёзна гаварыць смешныя рэчы. Навуменка. [Таццяна] .. дзівілася, як гэта раней яна магла жыць без яго, без гэтага маленькага, смешнага, крыклівага стварэння. Шамякін. / у знач. наз. сме́шнае, ‑ага, н. Ды музыкі знаюць свае сцежкі — Смешнае іграюць без усмешкі. Лужанін. // Які выклікае насмешку, іронію сваёй недарэчнасцю. У гэты момант падаспеў пяты [чалавек], у вузкіх штанах і ў смешнай куртцы з двума хвастамі. Самуйлёнак. Смешны часам бывае чалавек з сваімі недарэчнымі перажываннямі. Зарэцкі.

2. Тое, што нельга ўспрымаць сур’ёзна. Розныя смешныя довады лезлі ў галаву. Бядуля. // Дзіўны. [Пракоп:] — Смешная ты, маці! Няўжо ты думаеш, што я такі дурны і палезу ў воду, не пабачыўшы броду? Колас.

•••

Да смешнага — у вышэйшай ступені, надзвычай. Вынаходства Андрэя было да смешнага простым, і таму аб ім неўзабаве ведаў увесь завод. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́шны

1. (камічны) kmisch; drllig (забаўны);

2. (які выклікае смех) lächerlich; lchhaft (смехатворны);

вы́ставіць у сме́шным вы́глядзе ins Lächerliche zehen*;

ста́віць сябе́ ў сме́шнае стано́вішча sich lächerlich mchen; sich in ine lächerliche Lge brngen*;

да сме́шнага lächerlich; bis ins Lächerliche, bis hin zum Lächerlichen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

смешны, смехатлівы, вясёлы, жартоўны, забаўны, пацешны; фацэтны (абл.); анекдатычны (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паце́шны, -ая, -ае.

Смешны, забаўны.

Пацешнае дзіця.

Пацешна (прысл.) капіраваць каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умори́тельный разг. паце́шны, сме́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́дзя, -і, мн. -і, -яў, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыкату́рны, -ая, -ае.

1. гл. карыкатура.

2. перан. Смешны, недарэчны, прыдатны для карыкатуры.

К. выгляд.

|| наз. карыкату́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)